Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Мацьвея | 16 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I прыступіліся фарысэі а садукеі і, спакушаючы Яго, прасілі паказаць ім знак ізь неба.
2 Ён жа, адказуючы, сказаў ім: «Як вечарэе, вы кажаце: ‘Будзе пагода, бо неба чырвонае’;
4
3 I нараніцы: ‘Сядні нягода, бо неба хмарна чырванее!’ Двудушнікі! відзеньне неба вы ведаеце, як адрозьніць, а знакоў пораў ня можаце?4 Род нягодны а чужаложны знаку шукае, і знак ня дасца яму, апрача знаку Ёны прарокі». I, пакінуўшы іх, адыйшоў.
5 Перабавіўшыся на другі бок, вучанікі Ягоныя забыліся букатак узяць.
6 Ісус сказаў ім: «Глядзіце а сьцеражыцеся закісі фарысэйскае а садукейскае».
7 А яны разважалі мяжсобку, кажучы: «Гэта значыцца, што хлеба мы не ўзялі!»
8 Ведаючы гэта, Ісус сказаў ім: «Чаму разважаеце мяжсобку, о малаверныя, што ня прынесьлі букаткаў?
9 Ці яшчэ не разумееце і ня помніце пяцёх букаткаў на пяць тысячаў, і колькі кашоў вы набралі?
10 Ані сямёх букаткаў на чатыры тысячы, і колькі кашолак вы набралі?
11 Як не зацямляеце, што не праз букаткі сказаў Я вам ‘Сьцеражыцеся закісі фарысэйскае а садукейскае’?
12 Тады яны ўцямілі, што Ён сказаў ім не сьцерагчыся закісі букатак, але навукі фарысэяў а садукеяў.
13 Прышоўшы ж да зямлі Цэсары Піліпавае, Ісус пытаўся ў вучанікаў Сваіх, кажучы: «За каго людзі маюць Мяне, Сына Людзкога?»
14 Яны сказалі: «Адныя за Яана Хрысьціцеля, другія за Ільлю, а іншыя за Ярэму альбо за аднаго з прарокаў».
15 Ён кажа ім: «А вы за каго Мяне маеце?»
16 Адказуючы, Сымон Пётра сказаў: «Ты — Хрыстос, Сын Бога жывога».
17 I, адказуючы, Ісус сказаў яму: «Шчасьлівы ты, Сымоне, сыну Ёнін! бо ня цела а кроў аб'явілі табе гэта, але Айцец Мой, што на нябёсах.
18 I Я таксама кажу табе: ты — Пётра, і на гэтай скале Я пастанаўлю Царкву Сваю, і брамы пекляныя ня здолеюць яе;
19 I дам табе ключы гаспадарства нябёснага; і што зьвяжаш на зямлі, тое будзе зьвязана на нябёсах; і што разьвяжаш на зямлі, тое будзе разьвязана на нябёсах».
20 Тады расказаў Ён вучанікам Сваім, каб нікому не казалі, што Ён ё Ісус Хрыстос.
21 Адгэнуль пачаў Ісус Хрыстос паведамляць вучанікам Сваім, што Ён мае йсьці да Ерузаліму, і шмат цярпець ад старцоў а найвышшых сьвятароў а кніжнікаў, і быць забітым, а на трэйці дзень ускрэснуць.
22 I, узяўшы Яго, Пётра пачаў Яго ганіць: «Зьмілуйся над Сабою, Спадару! няхай ня будзе гэта з табою!»
23 Ён жа, абярнуўшыся, сказаў Пётру: «Адыйдзі назад ад Мяне, шайтане! ты Імне спатыкненьне, бо ты думаеш не праз тое, што Божае, але што людзкое».
24 Тады Ісус сказаў вучанікам Сваім: «Калі хто хоча йсьці за Імною, адрачыся сябе, і вазьмі крыж свой, і йдзі за Імною;
25 Бо хто хоча ўсьцерагчы жыцьцё свае, згубе яго; а хто згубе жыцьцё свае дзеля Мяне, знойдзе яго.
26 Якая карысьць людзіне, калі прыдбае ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзе? Або якую адмену дасьць людзіна за душу сваю?
27 Бо неўзабаве прыйдзе Сын Людзкі ў славе Айца Свайго з ангіламі Сваімі, і тады аддасьць кажнаму подле ўчынкаў ягоных.
28 «Запраўды кажу вам: ё некатрыя із стаячых тут, што не паспытаюцца сьмерці, як ужо абачаць Сына Людзкога, у гаспадарстве Сваім ідучага.

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 16 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.