Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Мацьвея | 28 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Як мінула сыбота, золкам першага дня тыдня, прышла Марыя Магдалена а другая Марыя глядзець гробу.
2 I вось, сталася вялікае трасеньне зямлі, бо ангіл Спадароў, зышоўшы зь неба, прыступіўшы, адкаціў камень ад дзьвярэй і сядзеў на ім.
3 Від ягоны быў, як маланьня, і адзецьце ягонае белае, як сьнег.
4 I із страху яго вартаўнікі дрыжэлі й сталі, як мертвыя.
5 I, адказуючы, ангіл сказаў жанкам: «Не лякайцеся, бо я ведаю, што Ісуса ўкрыжаванага шукаеце:
6 Яго няма тут, бо Ён ускрэс, як сказаў. Падыйдзіце, абачча месца, ідзе Спадар ляжаў.
7 I борзда йдзіце, і скажыце вучанікам Ягоным, што Ён ускрэс ізь мертвых, і вось, Ён выперадзе іх да Ґалілеі; там абачыце Яго. Вось, я сказаў вам».
8 I, вышаўшы борзда з гробу, яны із страхам і радасьцяй вялікай пабеглі наказаць вучанікам Ягоным.
9 I як яны йшлі наказаць вучанікам, вось, Ісус пераняў іх, кажучы: «Здаровы!» I яны, дабліжыўшыся, ухапіліся за ногі Ягоныя, і пакланіліся Яму.
10 Тады сказаў ім Ісус: «Не палохайцеся; ідзіце, накажыце братом Маім, каб ішлі да Ґалілеі, і там яны абачаць Мяне».
11 Як жа яны адышлі, вось, некатрыя з вартаўнікоў, прышоўшы да места, наказалі найвышшым сьвятаром усе, што сталася.
12 I гэтыя, зьбершыся із старцамі й зрадзіўшыся, узяўшы досыць срэбла, далі жаўнерам,
13 Кажучы: «Скажыце, што вучанікі Ягоныя, прышоўшы ночы, укралі Яго, як мы спалі.
14 А калі дзейкі праз гэта дойдуць да намесьніка, мы пераканаем яго і вас абясьпечым».
15 Дык гэтыя ўзялі срэбла й зрабілі, як гэныя навучылі. I разьнеслася слова гэтае памеж Юдэяў дагэтуль.
16 Адзінанцацёх жа вучанікаў пайшлі да Ґалілеі, на гару, куды прызначыў ім Ісус.
17 I, абачыўшы Яго, пакланіліся Яму; але некатры сумляўся.
18 А Ісус, дабліжыўшыся, гутарыў зь імі, кажучы: «Уся ўлада дана Імне на нябёсах і на зямлі.
19 Дык ідзіце й рабіце ўсі народы вучанікамі Маімі, хрысьцячы іх у імя Айца а Сына а Сьвятога Духа,
20 Вучачы іх заховаваць усе, што Я расказаў вам; і вось, Я з вамі ўсі дні аж да сканчэньня веку». Амін.

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 28 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.