Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Евангеля Мацьвея | 7 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Ня судзіце, каб вас ня судзілі;
2 Бо якім судам судзіце, такім і вас будуць судзіць; і якой мераю мераеце, такой і вам адмераюць.
3 I чаму ты бачыш стрэмку ў воку брата свайго, а бярна ў воку сваім ня чуеш?
4 Або, як скажаш брату свайму: ‘Дазволь, я выму стрэмку з вока твайго’; а во, у воку тваім бярно?
5 Двудушніча! вымі ўперад бярно з вока свайго, і тады абачыш, як выняць стрэмку з вока брата свайго.
6 Не давайце сьвятасьці сабакам і ня кідайце пэрлаў сваіх перад сьвіньмі, каб яны не патапталі іх нагамі сваімі і, абярнуўшыся, не разарвалі вас.
7 Прасіце, і дасца вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам;
8 Бо кажны просячы адзержуе, і шукаючы знаходзе, і стукаючаму адчыняюць.
9 Ці ё памеж вас такая людзіна, каторая, калі сын ейны папросе ў яе хлеба, падасьць яму камень?
10 I калі папросе рыбы, падасьць яму гада?»
11 Дык, калі вы, будучы благімі, умееце добрае даваць дзяцём сваім, пагатове Айцец ваш нябёсны дасьць добрае просячым у Яго.
12 Дык у вусім, чаго хочаце, каб вам рабілі людзі, тое самае рабіце вы ім; бо ў гэтым закон а прарокі.
13 Уходзьце перазь цесную браму, бо шырокая брама й прасторная дарога тыя, што ўводзяць у загубу, і шмат хто ўходзе перазь іх;
14 Бо цесная брама й вузкая дарога тая, што вядзець да жыцьця, і мала хто знаходзе іх.
15 Сьцеражыцеся хвальшывых прарокаў, што прыходзяць да вас у вадзецьцю авечым, а ўнутры — ваўкі дзярлівыя.
16 Подле пладоў іхных пазнаеце іх. Ціж зьбіраюць ізь церня віно альбо з асоту фігі?
17 Гэтак усякае дзерва добрае родзе й плады добрыя, а благое дзерва родзе й плады благія.
18 Ня можа дзерва добрае радзіць плады благія, ані дзерва благое радзіць плады добрыя.
19 Кажнае дзерва, што ня родзе плоду добрага, сьцінаюць і кідаюць у цяпло.
20 Дык із пладоў іхных пазнаце іх.
21 Ня кажны, што кажа Імне: ‘Спадару!’ увыйдзе ў гаспадарства нябёснае, але поўнячы волю Айца Майго, што ў нябёсах.
22 Шмат хто скажа Імне таго дня: ‘Спадару! Спадару! ці не ад Твайго імені мы праракалі? і ці не Тваім імям нячысьцікаў выганялі? і ці не Тваім імям шмат магучых учынкаў чынілі?’
23 I тады азнаймлю ім: «Я ніколі ня знаў вас; адыйдзіце ад Мяне, дзеючыя бяспраўе».
24 Дык кажны, хто слухае словы Мае гэтыя і поўне іх, падобны да мужа разумнага, што пастанавіў дом свой на скале;
25 I лінуў лівун, і разьліліся рэкі, і павеялі вятры, і рынуліся на дом тый, і ён не заваліўся, бо закладзены быў на скале.
26 А кажны, хто слухае гэтыя словы Мае і ня поўне іх, будзе падобны да неразважнае людзіны, што пастанавіла дом свой на пяску;
27 I лінуў лівун, і разьліліся рэкі, і павеялі вятры, і рынуліся на дом тый; і ён заваліўся, і быў пад яго вялікі.
28 I сталася, як Ісус скончыў словы гэтыя, што люд дзіваваўся з навукі Ягонае,
29 Бо Ён вучыў іх, як уладу маючы, а не як іхныя кніжнікі а фарысэі.

Евангеля подле сьвятога Мацьвея, 7 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.