Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Давідава. СПАДАРУ! сьперачайся з тымі, што сьперачаюцца з імною, ваюй з тымі, што ваююць з імною;
2 Схапі шчыт а панцыр і паўстань на помач імне;
3 Агалі дзіду й пераймі перасьледаваньнікаў маіх; скажы душы маёй: «Твае выбаўленьне Я».
4 Хай засаромяцца і будуць паганьбены шукаючыя душы мае; няхай адступяць назад і будуць асарамочаны задумляючыя ліха на мяне;
5 Няхай будуць яны, як умецьце перад ветрам, і Ангіл СПАДАРОЎ хай іх пражанець.
6 Хай будзе дарога іхная хмарная а коўзкая, і Ангіл СПАДАРОЎ хай жанецца за імі;
7 Бо яны бязь віны прыкрылі імне яму сецьцю сваёй, бязь віны падкапаліся пад душу маю.
8 Хай прывядзець на яго загубу, каторае ён ня знаў, і сець, што ён схаваў, хай злове яго; хай ублытаецца ў яе на загубу.
9 А душа мая будзе цешыцца ў СПАДАРУ, вяселячыся ў спасеньню Ягоным.
10 Усі косьці мае скажуць: «СПАДАРУ, хто падобны да Цябе, Каторы вывальняеш убогага ад дужшага за яго, убогага а беднага ад глабаньніка ягонага?»
11 Паўстаюць крыўдныя сьветкі: чаго ня ведаў, пытаюць у мяне.
12 Адплачуюць імне благім за добрае, сіроцтвам душы маёй.
13 А я ў часе хваробы іхнае адзяваўся ў зрэбніну, высіляў постам душу сваю, і малітва мая зварачалася на ўлоньне мае;
14 Бо дзеля прыяцеля свайго, бы дзеля брата свайго, я хадзіў; як плачучы па матцы, шчарнелы й згорбіўшыся.
15 А, як я кульгаў, яны цешыліся й зьбіраліся, зьбіраліся супроці мяне бітуны, а я ня ведаў; яны ірвалі, а не маўчэлі,
16 Разам із двудушнікамі а насьміханьнікамі за пачостку, скрыгочачы на мяне зубамі сваімі.
17 Спадару, як доўга будзеш глядзець на гэта? Зьвярні душу маю ад згубы, ад іх, ад левянят адзіную маю!
18 Я ўслаўлю Цябе ў грамадзе вялікай, у людзе моцным буду хваліць Цябе.
19 Хай ня цешацца зь мяне манлівыя непрыяцелі мае, ненавідзячыя мяне бяз прычыны няхай ня міргаюць ачыма;
20 Бо яны ня гукаюць празь мір, але супроці міралюбовых зямлі ізрадлівыя словы думаюць.
21 I яны разявілі на мяне раты свае, яны казалі: «Ага, ага, бачыла гэта вока наша».
22 Ты бачыў, СПАДАРУ, не маўчы; Спадару, ня будзь далёка ад мяне.
23 Прачхніся а ўстань на суд мой, Божа мой, Спадару мой, за справу маю.
24 Судзі мяне, СПАДАРУ, Божа мой, подле справядлівасьці Свае, няхай яны ня цешацца зь мяне;
25 Няхай яны ня кажуць у сэрцу сваім: «Ага — наша душа»; няхай ня мажуць: «Мы яго ізьелі».
26 Няхай засаромяцца і будуць асарамочаны разам тыя, што цешацца з майго няшчасьця; няхай убяруцца ў сорам а ганьбу тыя, што вяльмуюцца над імною.
27 Няхай пяюць а цешацца жадаючыя майго аправеньня, і кажуць штачасна: «Хай узьвялічыцца СПАДАР, Каторы жадае супакою слузе Свайму».
28 А язык мой будзе азнаймляць справядлівасьць Тваю, цэлы дзень хвалу Тваю.

Псалтыр, псалом 34

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.