Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. На струнных снадзівах. Псальма Асафова. Песьня.
2 Ведамы ў Юдэі Бог, у Ізраелю вялікае імя Ягонае.
3 I быў у Саліме будан Ягоны, і сяліба Ягоная на Сыёне.
4 Там зламіў Ён палаючыя стрэлы луку, шчыт а меч а вайну. Сэля.
5 Славуты Ты, большае вялікасьці, чымся дзярлівыя горы.
6 Аглабаны дужыя сэрцам, змарыў іх сон; усі мужы вайны не змаглі падняць рук сваіх.
7 Ад Твайго зганеньня, Божа Якаваў, ашалапуціліся конькік і конь.
8 Але Ты, страшны Ты! хто вытрывае перад Табою ў часе гневу Твайго?
9 Зь нябёс Ты даў пачуць суд: зямля зьлякалася й сьцішылася,
10 Як Бог паўстаў на суд, вывальніць усіх лагодных на зямлі (Сэля);
11 Бо гнеў людзкі ўславе Цябе, астачу гневу Ты зьвяжаш.
12 Рабіце абятніцы і паўніце СПАДАРУ, Богу свайму; усі, што абступаеце Яго, нясіце дары Яму страшнаму,
13 Што слыша дух князёў, што страшны каралём земным.

Псалтыр, псалом 75

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.