Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Песьня. Псальма Давідава.
2 Гатова сэрда мае, Божа; буду пяяць а выхваляць, навет і чэсьць мая.
3 Прачхніся, псалтыру а гарпа; я прачхнуся на золку.
4 Буду выхваляць Цябе сярод людаў, СПАДАРУ, буду пяяць хвалы Табе сярод народаў;
5 Бо над нябёсы ласка Твая, і праўда Твая аж да булакоў.
6 Узьніміся, Божа, над нябёсы, і над усёю зямлёю чэсьць Твая,
7 Каб вывальніліся любовыя Твае; выбаві правіцаю Сваёй і адкажы імне.
8 Бог казаў у сьвятасьці Сваёй: «Узрадуюся, падзялю Шыхем і даліну Сукофскую памераю.
9 Ґілеад Мой, Манас Мой і Яхрэм сіла галавы Мае, Юда правадаўца Мой.
10 Моаў мыйніца Мая, на Едома кіну бот свой, над Пілістаю буду гукаць».
11 Хто ўвядзець мяне ў умацаванае места? хто завядзець мяне аж да Едому?
12 Ці ня Бог пакінуў нас і ня выходзе Бог у войсках нашых?
13 Падай нам памогу супроці ворага, бо дарма людзкі ратунак.
14 У Богу мы будзем дзеяць адважна, Ён патопча варагоў нашых.

Псалтыр, псалом 107

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.