Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. Псальма Давідава.
2 Вывальні мяне, СПАДАРУ, ад нягоднае людзіны, абарані мяне ад ґвалтоўніка,
3 Каторыя думаюць нягодныя думкі ў сэрцу, кажны дзень зьбіраюцца на вайну,
4 Зайстрылі языкі свае, як гад; гадава атрута пад вуснамі іхнымі. Сэля.
5 Крый мяне, СПАДАРУ, ад рук нягоднага, ад рукі ґвалтоўніка абарані мяне, каторы задумаў піхнуць ступы мае.
6 Схавалі гардуны пасадку на мяне й павароз, расьцягнулі сеці ля сьцежкі, пастанавілі сілы на мяне. Сэля.
7 Я сказаў СПАДАРУ: «Ты Бог мой, пачуй, СПАДАРУ, гук маленьняў маіх.
8 СПАДАРУ Спадару, сіла спасеньня майго! Ты пакрыў галаву маю ў дзень збраеньня.
9 Ня дай, СПАДАРУ, жаданага нягоднаму й не пашчасьць задуме ягонай, каб не вяльмуваўся. Сэля.
10 Хай крыўда вуснаў іхных пакрые галаву тых, што абступаюць мяне;
11 Хай зваліцца на іх жар; хай кіне Ён іх у цяпло, у бяздоньні, каб не паўсталі.
12 Не дазволь умацавацца язычніку на зямлі; на місьцюка хай палююць на загубу, каб паваліць.
13 Ведаю, што СПАДАР рассудзе ўбогага і ўчыне суд бедным.
14 Адно справядлівыя хваліць будуць імя Твае; пасьцівыя жыць будуць у прытомнасьці Тваёй.

Псалтыр, псалом 139

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.