Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Хору. Сыноў Корыных. Подле Аламоф. Песьня.
2 Бог нам ахарона а сіла, помач у гаротах, вельма адзержаваная.
3 Затым не баімся, хоць бы адмянілася зямля, і крануліся горы да сэрца мораў.
4 Шумяць, муцяцца воды Ягоныя, хай дрыжаць горы ад вялічча Ягонага. Сэля.
5 Рэчныя плыні вяселяць места Божае, сьвятую сялібу Навышняга.
6 Бог пасярод яе, яна не пахісьнецца: паможа ёй Бог золкам.
7 Шумяць народы, захісталіся гаспадарствы: Ён выдаў голас Свой, зямля тае.
8 СПАДАР войскаў із намі, Бог Якаваў горад нам. Сэля.
9 Прыходзьце, аглядайце справы СПАДАРОВЫ, якія Ён учыніў спустошаньні на зямлі,
10 Суймае войны да канца зямлі, ломе лук і трысьце дзіду, пале цялежкі цяплом.
11 «Паквольце й ведайце, што Я Бог. Я ўзьвялічаны меж народаў, Я ўзьвялічаны на зямлі!»
12 СПАДАР войскаў із намі, Бог Якаваў горад нам. Сэля.

Псалтыр, псалом 45

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.