Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Галілуя! Хвалі, душа мая, СПАДАРА.
2 Буду хваліці СПАДАРА ў жыцьцю сваім; пеці буду хвалы Богу свайму, пакуль мае быцьцё.
3 Не спадзявайцеся на князёў, на сына людзкога, у каторага нямя помачы.
4 Дух ягоны выходзе, ён зварачаецца да зямлі свае; таго самага дня думкі ягоныя гінуць.
5 Шчасьлівы, каму помач — Бог Якаваў, каторы спадзяецца на СПАДАРА, Бога свайго,
6 Каторы ўчыніў неба й зямлю, мора а ўсе, што ў ім, Каторы заховуе праўду на векі,
7 Каторы чыне суд уцісьненым, даець ежу галодным. СПАДАР разьвязуе вязьняў;
8 СПАДАР адчыняе вочы нявісным; СПАДАР прастае ўгнёных; СПАДАР любе справядлівых;
9 СПАДАР крые чужаземцаў; сірату а ўдаву падпірае; а сьцежку бязбожных бурае.
10 СПАДАР будзе караляваць на векі, Бог твой, Сыёне, у вусіх пакаленьнях. Галілуя!

Псалтыр, псалом 145

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.