Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. Слугі СПАДАРОВАГА Давіда.
2 Унутры сэрца майго ё слова праз выступ бязбожнага: «Няма боязьні Божае перад ачыма ягонымі».
3 Бо ён падлыгуе сабе ў ваччу сваім, каб зьдзеяць бяспраўе свае аж да зьненавіджаньня яго.
4 Словы вуснаў ягоных — крыўда а ашука; ён перастаў быць мудрым і рабіць дабро;
5 Крыўду ён задумляе на ложку сваім; станавіцца на дарогу благую; ліхам ня брыдзіцца.
6 СПАДАРУ, у нябёсах ласка Твая, вернасьць Твая да булакоў.
7 Справядлівасьць Твая, як горы Божыя; суды Твае, як вялікая глыбіня. Чалавека а жывёлу Ты ратуеш, СПАДАРУ.
8 Якая дарагая ласка Твая, Божа! і сынове людзкія ў сьценю крылаў Тваіх хаваюцца;
9 Яны поўняцца тукам дому Твайго, і з цур’я раскошаў Сваіх Ты даеш ім піць;
10 Бо ў Цябе жарало жыцьця; у сьвятліні Тваёй мы бачым сьвятліню.
11 Прасьцягні ласку Сваю тым, што знаюць Цябе, і справядлівасьць Сваю пасьцівым сэрцам!
12 Не прывядзі мяне пад нагу пыхатага, і рука нягоднага хай ня прысіле мяне да туляньня.
13 Там паваленыя ліхадзеі, яны кіненыя, ня могуць устаць.

Псалтыр, псалом 35

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.