Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. Сыноў Корыных навука.
2 Божа, мы чулі вушамі сваімі, айцове нашы маўлялі нам, што за ўчынкі Ты зьдзеяў за дзён іхных, за дзён старавечных;
3 Ты рукою Сваёю выгнаў народы, але іх Ты насадзіў; патрышчыў люды і адаслаў іх;
4 Бо не мячом іхным спала ім зямля, ані плячо іхнае ўратавала іх, але правіца Твая а плячо Твае а сьвятліня віду Твайго; бо Ты прыяў ім.
5 Ты тый, Каторы кароль мой, Божа! раскажы спасеньне Якаву.
6 Табою мы збадзем варагоў сваіх, зь імям Тваім патопчам паўстаючых на нас;
7 Бо не на лук свой я спадзяюся, і меч мой не ўратуе мяне;
8 Але Ты вывальніў нас ад варагоў нашых і ненавідзячых нас Ты засароміў.
9 Богам мы хвалімся цэлы дзень, і імені Твайму на векі будзем дзякаваць. Сэля.
10 Ты, адылі, пакінуў, засарамаціў нас, і ня выходзіш у войсках нашых;
11 Ты павярнуў нас назад ад непрыяцеля, і ненавідзячыя глабаюць нас сабе;
12 Ты аддаў нас, як авечкі, на емя, і меж народаў рассыпаў нас;
13 Прадаў люд Свой задарма, не павялічыў цаны іх;
14 Ты зрабіў нас зьдзекам у суседзяў нашых, пасьмехам а грэбаваньням тых, што навокал нас;
15 Зрабіў нас прыказяй у народаў, ківам у людаў.
16 Цэлы дзень ганьба мая перад імною, і сорам віду майго пакрывае мяне,
17 Ад голасу лаючага а вернучага, ад паглядаў непрыяцеля а помсьніка.
18 Усе гэта прышло на нас; а мы не забыліся Цябе ані схвальшавалі змовы Твае;
19 Сэрца нашае не адступіла назад, не адхінуліся й сігі нашыя ад сьцежкі Твае,
20 Як Ты паражаў нас на месцу шакалоў і пакрыў нас сьмяротным сьценям;
21 Калі б мы забыліся імя Бога нашага альбо выцягнулі рукі нашы да чужога бога,
22 Ці не прасачыў бы Бог гэтага? бо Ён ведае тайны сэрца.
23 За Цябе забіваюць нас кажны дзень, уважаюць нас за авечкі на зарэз.
24 Прачхніся, чаму сьпіш, Спадару? Устань, не пакінь нас назаўсёды.
25 Нашто хаваеш Ты від Свой? нашто забываешся гароту нашу а ўціск наш?
26 Бо душа наша ўгнулася да пылу, прыліп да зямлі жывот наш.
27 Устань, памажы нам, выкупі нас дзеля ласкі Свае.

Псалтыр, псалом 43

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.