Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Міхтам Давідаў. Крый мяне, Божа, бо я баранюся Табою.
2 Ты, душа мая сказала СПАДАРУ: «Ты Спадар мой; мае дабро ня надабе Табе».
3 Да сьвятых жа, што на зямлі, і да дабрародных — да іх усе жаданьне мае!
4 Хай памножацца немарасьці тых, што барзьдзяць да другога; я не ўзальлю ўзьліваньняў іхных крывяных і ня буду насіць імёнаў іхных на вуснах сваіх.
5 СПАДАР дзель спадку майго а чары мае; Ты падпіраеш долю маю.
6 Паварозы імне выпалі ў прыемных месцах, запраўды я маю харошы спадак.
7 Дабраслаўлю СПАДАРА, што радзе імне; запраўды начамі вучаць мяне ныркі мае.
8 Станаўлю СПАДАРА перад сабою штачасна, бо Ён з правага боку майго, — не пахіснуся.
9 Затым вяселіцца сэрца мае, цешыцца чэсьць мая, запраўды цела мае таксама жыхара бясьпечна;
10 Бо Ты не пакінеш душы мае ў шэолю, не дасі дабрачэсьліваму Свайму бачыць раскладу.
11 Ты пакажаш імне сьцежку жыцьця; перад відам Тваім паўніня радасьці, прыемнасьці праваруч Цябе заўсёды.

Псалтыр, псалом 15

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.