Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. На асьміструнным. Псальма Давідава.
2 Памажы, СПАДАРУ, бо ня стала набожнага, бо шчэзьлі верныя з памеж сыноў людзкіх.
3 Пустое гукае адзін аднаму, лісьлівымі вуснамі й двудушным сэрцам яны гукаюць.
4 Адатнець СПАДАР усі вусны лісьлівыя, язык, што вяльмуецца,
5 Тых, каторыя кажуць: «Языком нашым пераможам, вусны нашыя з намі, хто нам гаспадар?»
6 «З прычыны галеньня бедных, з прычыны ўздыханьня ўбогіх цяпер Я паўстану, — кажа СПАДАР, — пастанаўлю ў бясьпечнасьці, на каторага дзьмуць».
7 Гаворы СПАДАРОВЫ — гаворы чыстыя, срэбра, ачышчанае ў горне ад зямлі, пералітаванае сем разоў.
8 Ты, СПАДАРУ, крый іх, усьцеражы нас ад гэтага пакаленьня на векі.
9 Навокал нягодныя круцяцца, як узвышаецца благоцьце сярод сыноў людзкіх.

Псалтыр, псалом 11

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.