Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Прыйдзіце, пейма СПАДАРУ, весела гукайма Скале спасеньня нашага.
2 Перайміма від Ягоны з падзякаю, псальмамі вельма гукайма Яму;
3 Бо Бог — СПАДАР вялікі й вялікі Кароль над усімі багамі,
4 У каторага ў руццэ глыбіні зямлі, вышыні гор Ягоныя таксама,
5 У каторага мора, і Ён учыніў яго, і сушу рукі Ягоныя ўхармавалі.
6 Прыйдзіце, пакланімася а прыклякніма, уклякніма перад СПАДАРОМ, Каторы ўчыніў нас!
7 Бо Ён Бог наш, а мы людзі ягонае пасты і авечкі рукі Ягонае. Сядні, калі голас Ягоны пачуеце,
8 Не каляньце сэрца свайго, як у Мерывы, у часе пробы на пустыні,
9 «Як спакушалі Мяне бацькі вашыя, прабавалі Мяне, дарма што бачылі справу маю.
10 Сорак год Я брыдзіўся родам і сказаў: “Люд, што блудзе сэрцам, ды яны не пазналі дарогаў Маіх”;
11 Затым Я прысягаў у вабурэньню Сваім, што яны ня ўвыйдуць у супакой Мой».

Псалтыр, псалом 94

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.