Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. Подле «Не загубі». Пісань Давідава, калі ён уцёк ад Саўлы ў пячору.
2 Зьмілуйся над імною, Божа, зьмілуйся над імною; бо да Цябе ўцякае душа мая, пад сьцень крылаў Тваіх я ўцякаю, пакуль мінець няшчасьце.
3 Я гукаю да Бога Навышняга, да Бога, Каторы поўне імне.
4 Ён пашлець ізь нябёс і выбаве мяне; паганьбе тых, што глытаюць мяне (Сэля); пашлець Бог ласку Сваю а праўду Сваю.
5 Душа мая сярод лявоў, ляжу меж поламяў, меж сыноў людзкіх, каторых зубы — дзіды а стрэлы, і язык іхны — войстры меч.
6 Будзь узвышаны над нябёсы, Божа! над усёю зямлёю чэсьць Твая!
7 Яны прыгатавалі сець пад ступы мае; угнулася душа мая; выкапалі яму на мяне, але самы ўваліліся ў яе. Сэля.
8 Прыгатавана сэрца мае, Божа, прыгатавана сэрца: я буду пяяць а граць.
9 Прачхніся, чэсьць мая, прачхніцеся, ліра а гарпа! Я прачхнуся на золку.
10 Буду хваліць Цябе, Спадару, мяж людаў; буду граць Табе меж народаў;
11 Бо вялікая аж да нябёсаў ласка Твая, аж да булакоў праўда Твая.
12 Будзь узвышаны над нябёсы, Божа! над усёю зямлёю чэсьць Твая!

Псалтыр, псалом 56

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.