Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Навука Давідава. Малітва, як ён быў у пячоры.
2 Голас мой да СПАДАРА, — я галашу; голас мой да СПАДАРА, — я малю;
3 Выліваю перад Ім мову сваю, немарасьць сваю перад Ім павядаю,
4 Як дух мой млее ў імне; а Ты ведаеш сьцежку маю. На гасьцінцу, па каторым я хадзіў, схавалі пасадку на мяне.
5 Угледзься направа й бач: няма знаёмага імне; шчэзла прытулішча мае; ніхто ня рупіцца праз душу маю.
6 Я гукаў да Цябе, СПАДАРУ, я казаў: «Ты прытулішча мае, дзель мая на зямлі жывых».
7 Уважай на галашэньне мае, бо я вельма пагалелы. Вывальні мяне ад перасьледаваньнікаў маіх, бо яны дужшыя за мяне.
8 Вывядзі зь вязьніцы душу маю, каб я хваліў імя Твае. Няхай справядлівыя абступяць мяне, бо Ты дзееш імне дабро.

Псалтыр, псалом 141

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.