Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Нашто бунтуюцца народы, і люды задумляюць пустое?
2 Паўстаюць каралі земныя, і начэльнікі радзяцца разам супроці СПАДАРА а супроці памазанца Ягонага:
3 «Разарвем зялезьзі іхныя і ськінем ізь сябе путы іхныя».
4 Сядзячы на нябёсах усьміхаецца, Спадар насьміхаецца зь іх.
5 Тады кажа Ён ім у гневе Сваім і шпарчынёю Сваёю палохае іх:
6 «Гэта ж Я памазаў Караля Свайго на Сыёне — гары сьвятой Сваёй».
7 Я азнаймлю праз уставу: СПАДАР сказаў Імне: «Сын мой Ты, Я сядні нарадзіў Цябе.
8 Прасі ў Мяне, Я дам народы на спадак Табе і за дзяржаву Тваю — канцы зямлі.
9 Ты разаб’еш іх зялезным кіям і, як судзьдзё ганчарова, растаўчэш іх».
10 Дык цяперака, каралі, будзьце кемныя; вучыцеся, судзьдзі зямлі!
11 Служыце СПАДАРУ з боязьняю і цешчася з дрыжэньням.
12 Цалуйце Сына, каб Ён не загневаўся, і вы ня згубілі дарогі; бо ўзгарыцца неўзабаве гнеў Ягоны. Шчасьлівыя ўсі, што ўцякаюць да Яго.

Псалтыр, псалом 2

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.