Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. Сыноў Корыных. Псальма.
2 Ты прыяў зямлі Сваёй, СПАДАРУ, зьвярнуў палон Якаву,
3 Дараваў бяспраўі люду Свайго, закрыў усі грахі яго (Сэля),
4 Забраў назад усе абурэньне Свае, узьдзержыўся ад палаючага гневу Свайго.
5 Зьвярні нас, Божа спасеньня нашага, і спыні гнеў Свой на нас.
6 Ці на векі будзеш гневаціся на нас? ці гнеў Свой расьцягнеш з пакаленьня ў пакаленьне?
7 Ці Ты ня зьвернешся й не ажывіш нас, каб люд Твой цешыўся ў Табе?
8 Пакажы нам ласку Сваю, СПАДАРУ, і спасеньне Свае дай нам.
9 Паслухаю, што кажа Бог СПАДАР, бо Ён будзе казаць супакой люду Свайму а дабрачэсьлівым Сваім; але хай не зварачаюцца ізноў да дурноты.
10 Запраўды блізка спасеньне Ягонае да тых, што баяцца Яго, каб чэсьць Яго жыла ў зямлі нашай.
11 Ласка а праўда сустрэліся, справядлівасьць а супакой пацалаваліся.
12 Праўда ізь зямлі вырастае, і справядлівасьць ізь неба глядзіць далоў.
13 Але, СПАДАР дасьць дабро, і зямля наша выдасьць плод свой.
14 Справядлівасьць пойдзе перад Ім і аберне ў дарогу сігні Ягоныя.

Псалтыр, псалом 84

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.