Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Псальма. Песьня на дзень сыботні.
2 Добра дзякаваць СПАДАРУ, пяяць хвалы імені Твайму, Навышні,
3 Павядаць нараніцы ласку Тваю, а вернасьць Тваю ночы,
4 На дзесяціструнным а на ліры, на гіґіёне гарпаю;
5 Затым што Ты разьвесяліў мяне, СПАДАРУ, учынкамі Сваімі, праз справы рук Тваіх пяю.
6 Як узьвялічыліся справы Твае, СПАДАРУ! вельма глыбокія думкі Твае!
7 Недасьціпны ня знае, дурны ня ўцяме гэтага.
8 Як красуюць нягоднікі, бы трава, і квітуць усі ліхадзеі, каб быць зьнішчанымі на векі.
9 А Ты, СПАДАРУ, узвышаны на векі!
10 Бо, вось, непрыяцелі Твае, СПАДАРУ, бо, вось, непрыяцелі Твае загінуць, усі ліхадзеі рассыпяцца.
11 Ты падыймеш, як адзінарога, рог мой, я быў памазаны сьвежым алеям;
12 I паглядзіць вока мае на цікуючых на мяне, праз паўстаючых на мяне ліхадзеяў пачуе вуха мае.
13 Справядлівы, як пальма, квіціць, як кедру на Лібане, яго выжане.
14 Пасаджаныя ў доме СПАДАРОВЫМ, заквітуць на панадворках Бога нашага;
15 I ў сівізьне радзіць будуць, сакаўныя а зялёныя будуць,
16 Каб абяшчаць, што СПАДАР справядлівы, скала мая і нямаш несправядлівасьці ў Ім.

Псалтыр, псалом 91

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.