Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Пейце СПАДАРУ новую песьню; пей СПАДАРУ, уся зямля.
2 Пейце СПАДАРУ, дабраслаўце імя Ягонае, агалашайце дзень пры дню спасеньне Ягонае,
3 Павядайце меж паган чэсьць Ягоную меж усіх людаў чудосы Ягоныя;
4 Бо вялікі СПАДАР і вельма славуты, страшны Ён над усімі багамі.
5 Бо ўсі багі людаў — балваны, але СПАДАР нябёсы ўчыніў.
6 Слава а вялічча перад відам Ягоным, сіла а харашыня ў сьвятыні Ягонай.
7 Прызнайце СПАДАРУ, радзімы людаў, прызнайце СПАДАРУ чэсьць а моц!
8 Прызнайце СПАДАРУ чэсьць імені Ягонага; прынясіце дар ды йдзіце да панадворкаў Ягоных;
9 Сьціце СПАДАРА ў харашыні сьвятасьці, дрыжы перад Ім, уся зямля!
10 Кажыце меж паганаў: «СПАДАР гаспадарствуе; нават сьвет Ён умацаваў, не пахісьнецца. Ён будзе судзіць люды ў справядлівасьці».
11 Цешчася, нябёсы, і весяліся, зямля, раві, мора а паўніня яго.
12 Хай цешыцца поле а ўсе, што на ім; тады запяюць усі дзервы лесавыя
13 Перад СПАДАРОМ, бо Ён прыходзе, бо Ён прыходзе судзіць зямлю. Ён будзе судзіць сьвет справядліва і люды ў вернасьці Сваёй.

Псалтыр, псалом 95

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.