Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Філімону | 1 глава

Пераклад Антонія Бокуна


1 Павал, вязень Ісуса Хрыста, і Цімафей, брат, — Філімону, улюбёнаму і супрацоўніку нашаму,
2 і ўлюбёнай Апфіі, і Архіпу, таварышу нашаму ў барацьбе, і хатняй царкве тваёй:
3 ласка вам і супакой ад Бога Айца нашага і Госпада Ісуса Хрыста.
4 Дзякую Богу майму, заўсёды ўзгадваючы пра цябе ў малітвах маіх,
5 чуючы пра любоў тваю і веру, якую маеш да Госпада Ісуса і да ўсіх сьвятых,
6 каб супольнасьць веры тваёй была дзейснай у пазнаньні ўсякага дабра, якое ў вас у Хрысьце Ісусе.
7 Бо вялікую маем ласку і пацяшэньне ў любові тваёй, бо праз цябе, бра́це, супачы́лі ўнутранасьці сьвятых.
8 Дзеля гэтага, маючы вялікую ў Хрысьце адвагу загадваць табе, што прыстойна [рабіць],
9 лепш праз любоў прашу я, ня хто іншы, як Павал, староста, а цяпер і вязень Ісуса Хрыста.
10 Прашу цябе адносна дзіцяці майго Анісіма, якога я нарадзіў у пу́тах маіх,
11 што быў некалі некарысны для цябе, а цяпер патрэбны табе і мне.
12 Яго я паслаў, а ты яго, як маё нутро, прыймі.
13 Хацеў я яго пры сабе трымаць, каб ён замест цябе паслужыў мне ў пу́тах за Эва́нгельле,
14 але без твае згоды нічога не хацеў зрабіць, каб дабро тваё не з прыну́кі было, а з добрае волі.
15 Бо можа ён дзеля таго на гадзіну адыйшоў, каб ты атрымаў яго назаўсёды,
16 ужо не як слугу, але вышэй за слугу, як брата ўлюбёнага, асабліва для мяне, а тым больш для цябе — і паводле цела, і ў Госпадзе.
17 Дык калі маеш мяне за супольніка, прыймі яго, як мяне.
18 А калі ён чым скрыўдзіў цябе або вінен, лічы гэтае на мне.
19 Я, Павал, напісаў маёю рукою: «Я аддам»; каб не казаць табе, што ты і самім сабою мне ві́нны.
20 Гэтак, браце, дай мне скарыстацца ад цябе ў Госпадзе; супакой маё нутро ў Госпадзе.
21 Перакананы ў паслухмянасьці тваёй, я напісаў да цябе, ведаючы, што ты зробіш і больш, чым кажу.
22 А таксама падрыхтуй для мяне гасподу, бо спадзяюся, што праз малітвы вашыя буду вам падараваны.
23 Вітае цябе Эпафрас, вязень разам са мною ў Хрысьце Ісусе,
24 Марк, Арыстарх, Дэмас, Лука, супрацоўнікі мае́.
25 Ласка Госпада нашага Ісуса Хрыста з духам вашым. Амэн.

Пасланьне да Філімона Апостала Паўла, 1 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.