Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Езэкіеля | 38 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы:
2 «Сыну людзкі! зьвярні від свой да Ґоґа зямлі Маґоґа, галоўнага князя Мешэха а Фувала, і праракай празь яго,
3 І скажы: “Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘Гля, Я супроці цябе, Ґожа, галоўны княжа Мешэха а Фувала!
4 І зьвярну цябе назад, і зацягну кручкі ў шчэляпы твае, і вывяду цябе а ўсе войска тваё, коні а коньнікаў, усіх, што ўзлажыўшы поўную зброю, вялікую грамаду з панцырамі а шчытамі, усіх дзяржачых мячы:
5 Пэрсаў, Ефіоплян а Пуцян ізь імі, усіх із шчытамі і ў шоламах,
6 Ґомера а ўсі вяткі ягоныя, дом Фоґармы а ўсі паўночныя стараны ягоныя, а ўсі вяткі ягоныя, шмат якія люды з табою.
7 Гатуйся, гатуйся, ты а ўся грамада твая, што зьберлася да цябе, і будзь ім пярэднім войскам.
8 За шмат дзён да цябе даведаюцца; апошніх год ты прыйдзеш да зямлі, вывальненае ад мяча і зьбертае із шмат людаў, на горы Ізраелявы, што былі кажначаснаю пустынёю; і ён вышаў із шмат людаў, і будуць жыць у бясьпечнасьці ўсі.
9 Узьнімешся й прыйдзеш, як бура; як хмара пакрыеш зямлю, ты а ўсі вяткі твае і шмат людаў із табою’.
10 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘І станецца таго дня, што справы прыйдуць тэ ўдум, і ты задумаеш благую думку,
11 І скажаш: “Пайду на зямлю адкрытых сёлаў, пайду на бязрупатлівых, што жывуць нядбайна, — усі яны жывуць бязь сьценаў, і няма ў іх ані завалаў, ані дзьвярэй, —
12 Каб паглабаць глабань і здабыць здабытак, налажыць руку на заселеныя пусташы й на люд, зьберты з народаў, што прыдбаў статак а маемасьць, каторы жывець па сярэдзіне зямлі”.
13 Шэва а Дэдан а купцы таршыскія з усімі левянятамі сваімі скажуць табе: “Ці паглабаць глабань ты прышоў, ці здабыць здабытак ты зьбер грамаду сваю, забраць срэбра а золата, адабраць статак а маемасьць, наглабаць вялікую глабань?”’”
14 Затым праракай, сыну людзкі, і скажы Ґоґу: “Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘Таго дня, калі люд Мой Ізраель жывець бясьпечна, ты ня будзеш ведаць?
15 І прыйдзеш із свае мясцовасьці, з паўночных старон, ты а шмат якія люды з табою, усі зь іх езьдзячыя на конях, збор вялікі і войска шмат;
16 І ўзыйдзеш на люд Мой Ізраеля, як хмара, каб пакрыць зямлю; гэта будзе апошніх дзён; і Я прывяду цябе на зямлю Сваю, каб народы пазналі Мяне, як Я ўсьвячуся ў табе, Ґожа, перад ачмі іхнымі’.
17 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘Ці ня ты тый, праз каторага Я гукаў у старавеччу слугамі Сваімі прарокамі Ізраелявымі, каторыя праракалі гэных дзён тыя гады, калі Я прывяду цябе на іх?
18 І станецца таго самага часу калі Ґоґ прыйдзе на зямлю Ізраеляву, — агалашае Спадар СПАДАР, — што гнеў Мой пакажацца на відзе Маім;
19 Бо ў завісьці Сваёй, у цяпле абурэньня Свайго Я казаў: канечне таго дня зьдзеецца вялікае здрыгненьне ў зямлі Ізраелявае
20 Ажно задрыжыць на прытомнасьць Маю рыба морская і птушкі нябёсныя і зьвяры палявыя, і ўсі паўзуны, што поўзаюць па зямлі, і ўсі людзі, што на відзе зямлі, і разваляцца горы, і зваляцца стромы, і кажная сьцяна зваліцца на зямлю.
21 І па ўсіх горах Маіх гукну на яго меч, — агалашае Спадар СПАДАР, — меч кажнага чалавека супроці брата ягонага.
22 І буду прававацца зь ім ліпучкаю а крывёю а лівуном а каменным градам а цяплом а серкаю — пашлю дажджом на яго а на вяткі ягоныя а на шмат людаў, што зь ім.
23 Гэтак узьвялічуся а ўсьвячуся а абяшчуся ў вачох шмат народаў; і даведаюцца, што Я — СПАДАР’”.

Кніга прарокі Езэкіеля, 38 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.