Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Езэкіеля | 12 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І слова СПАДАРОВА было да мяне, кажучы:
2 «Сыну людзкі! ты жывеш сярод дому бунтоўнага, у каторага ё вочы бачыць, але ня бачаць; ё вушы чуць, але ня чуюць; бо яны — дом бунтоўны.
3 І ты, сыну людзкі, прыгатуй сабе снадзь да перасяленьня, і перасяляйся ўдзень на ачох у іх, і перасяліся зь месца свайго на іншае месца на ачох іх; можа яны пабачаць, дарма што яны — дом бунтоўны;
4 І вынясі снадзі свае, снадзі да перасяленьня ўдзень на ачох у іх, а ты выйдзеш ўвечары на ачох у іх, як выходзяць у палон.
5 На ачох у іх прабі сьцяну і выйдзі перазь яе;
6 На ачох у іх вынясі на плячох, выйдзі сутанкам, накрый від свой, каб ты ня бачыў зямлі; бо Я прызначыў цябе на знак дому Ізраеляваму».
7 І я зрабіў так, як імне было расказана: вынес свадзь сваю ўдзень, як снадзь палону, а ўвечары прабіў сьцяну рукою сваёю, і вынес сутанкам, і нёс на плячу на ачох у іх.
8 І нараніцы было слова СПАДАРОВА імне, кажучы:
9 «Сыну людзкі! ці не казаў табе дом Ізраеляў, дом бунтоўны: “Што робіш ты?”
10 Скажы ім: “Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘Гэта цяжар князю Ерузалімскаму а ўсяму дому Ізраеляваму, што ў ім’”.
11 Скажы: “Я ваш знак: як я зрабіў, так будзе зроблена ім: на высяленьне, у палон пойдуць”.
12 І князь, што сярод іх, вынясе на плячу сутанкам, і выйдзе; праб’юць сьцяну, каб вынесьці перазь яе; закрые від свой, каб ня бачыць зямлі ачыма.
13 І сець Сваю расьцягну на яго, і ён будзе злоўлены ў пасадку Маю, і завяду яго да Бабілёну, зямлі Хальдэяў, і ён не абача яе, і там памрэць.
14 І ўсіх, што навокал яго, памачнікоў ягоных, і ўсі крылы ягоныя разьвею на кажны вецер, і меч агалю за імі.
15 І Даведаюцца, што Я — СПАДАР, як рассыплю іх меж народаў і разьвею па краёх.
16 Але колькі людзёў зь іх Я пакіну ад мяча, ад галадові а ад ліпучкі, каб яны маглі расказаваць меж народаў, куды пойдуць, праз усі агіды свае; і даведаюцца, што Я — СПАДАР».
17 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы:
18 «Сыну людзкі! еж хлеб свой із дрыжэньням і пі ваду сваю ў парушэньню й з асьцярогаю.
19 І скажы люду зямлі: “Гэтак кажа Спадар СПАДАР да жыхараў Ерузаліму а да зямлі Ізраельскае: ‘Яны будуць есьці хлеб свой з асьцярогаю і піць ваду сваю із зумленьням, бо зямля яго будзе спабыта ўсяго, што ў ёй, за ўсілства ўсіх тых, што жывуць на ёй.
20 І населеныя месты будуць спустошаны, і зямля спусьцее; і вы даведаецеся, што Я — СПАДАР’”».
21 І было слова СПАДАРОВА імне, кажучы:
22 «Сыну людзкі! што за прымаўка кажацца ў вас у зямлі Ізраельскай: “Дні працягнуцца, і загіне ўсялякая відзень”?
23 Затым скажы ім: “Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘Я ўчыню, што гэта прымаўка перастане, і яе ня будуць болей ужываць як прымаўку ў Ізраелю’; але скажы ім: ‘Бліжэюць дні й слова кажнае відзені;
24 Бо ўжо ня будзе ніякае пустое відзені ані падлыжнага вешчаваньня ў доме Ізраелявым;
25 Бо Я, СПАДАР, Я буду гукаць, і слова, што буду гукаць, станецца, ня пойдзе ў ваддаль; бо за вашых дзён, бунтоўны доме, кажу слова й станецца’, — агалашае Спадар СПАДАР”».
26 І было да мяне слова СПАДАРОВА, кажучы:
27 «Сыну людзкі! гля, дом Ізраеляў кажа: “Відзень, што ён бача, спраўдзіцца за шмат дзён, праз далёкія часы ён праракае”.
28 Затым кажы ім: “Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘Ні воднае із словаў Маіх наперад у ваддаль ня пойдзе, але слова, што Я гукаў, станецца’”», — агалашае Спадар СПАДАР.

Кніга прарокі Езэкіеля, 12 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.