Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Езэкіеля | 6 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І было слова СПАДАРОВА да мяне, кажучы:
2 «Сыну людзкі, зьвярні від свой да гораў Ізраелявых і праракай ім,
3 І скажы: “Горы ізраельскія, слухайце словы Спадара СПАДАРА: гэтак кажа Спадар СПАДАР горам а ўзгоркам, цур’ём а далінам: ‘Гля, Я, Я навяду меч на вас і зьнішчу ўзвышшы вашы,
4 І будуць спустошаны аброчнікі вашы, і сонечныя балваны вашы будуць патрышчаны, і Я кіну забітых вашых перад балванамі вашымі,
5 І палажу трупы сыноў Ізраелявых перад балванамі іхнымі, і разьвею косьці вашы навокал балваноў вашых.
6 У вусіх сялібных мясцовасьцях вашых месты будуць разбураны, а ўзвышшы спустошаны, каб абурыць а спустошыць аброчнікі вашы; і будуць патрышчаны й перастануць быць балваны вашыя, і сонечныя балваны вашы будуць пасечаны, і ўчынкі вашы сьцерты.
7 І паваляцца забітыя вашыя сярод вас, і вы даведаецеся, што Я — СПАДАР.
8 Пакіну Я, адылі, астачу, каб вы мелі ўцеклых ад мяча памеж народаў, як будзеце разьвеяны па краёх.
9 І ўспомняць уцеклыя вашы Мяне меж народаў, куды яны былі заведзены палоненікамі, як патрышчу бязульныя сэрцы іхныя, што адвярнуліся ад Мяне, і вочы іхныя, што бязульна йшлі за балванамі; і яны самы перад сабою збрыдзяць ліхі, што яны рабілі ў вусіх агідах сваіх;
10 І даведаюцца, што Я — СПАДАР, і што Я не дарма казаў, што зраблю гэтае ліха ім’”.
11 Гэтак Спадар СПАДАР: “Плясьні рукамі сваімі й тупні нагою сваею, і скажы: ‘Бяда за ўсі ліхія агіды дому Ізраелявага! бо яны паваляцца ад мяча, з галадові а зь ліпучкі.
12 Хто далёка, памрэць ад ліпучкі; а хто блізка, паваліцца ад мяча; і засталы а ў ваблозе памрэць ад галадові; гэтак высілю гнеў Свой на іх.
13 І даведаецеся, што Я — СПАДАР, як забітыя іхныя будуць сярод балваноў навокал аброчнікаў іхных на кажным высокім узгорку, на вярхох гораў і пад кажным зялёным дзервам, і пад кажным таўстым дубам, месцам, ідзе яны прыносілі прыемныя пахі ўсім балваном сваім.
14 І выцягну руку сваю на іх, і ўчыню зямлю пустою а пустынёю, ад пустыні аж да Рыўлы пераз усі сялібныя мясцовасьці, і пазнаюць, што Я — СПАДАР’”».

Кніга прарокі Езэкіеля, 6 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.