Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Езэкіеля | 24 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І было імне слова СПАДАРОВА дзявятага году, дзясятага месяца, дзявятага дня месяца, кажучы:
2 «Сыну людзкі! запішы сабе назоў гэтага дня, гэтага самага дня; абляжа кароль Бабілёнскі Ерузалім гэтага самага дня.
3 Пасулі прыпавесьць бунтоўнаму дому й скажы ім: “Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘Пастанаві гаршчок, пастанаві й таксама налі вады ў яго.
4 Зьбяры кавалкі яго ў яго, кажны добры кавалак, сьцягняк а лапатку; выборнымі косьцьмі напоўні яго.
5 Выборнае драбнога статку вазьмі, таксама кучу касьцей палажы пад ім, і вары добра, і няхай косьці разварацца ў ім’.
6 Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘Авохці крываваму месту, гаршку, гаршку, каторага шумаўё ў ім, і каторага шумаўё ня выходзе зь яго; выбірай зь яго кавалак па кавалку, няхай жэрабя не падзець на яго;
7 Бо кроў яго сярод яго; ён пастанавіў яго на голай скале; не вылівай зь яго на зямлю, каб пыл не пакрыў яго.
8 Каб выклікаць гнеў і надта памсьціцца, Я пастанаўлю кроў ягоную на голай скале, каб ня была пакрыта’.
9 Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘Авохці крываваму месту! Я павялічу вогнішча.
10 Павяліч дровы, кладзі цяпло, вары мяса й палажы закрасы, і няхай косьці перагараць.
11 І пастанаві яго пусты на вугальле, каб медзь стала гарачай, і каб гаршчок журэў, і бруда яго распусьцілася ў ім, каб шумаўё яго шчэзла.
12 Ён стамаваўся сіленьням, і вялікае шумаўё яго ня выходзе зь яго, шумаўё яго ў цяпле.
13 У нечысьці тваёй распуста, бо Я чысьціў цябе, і ты не ачысьціўся; наперад ад нечысьці свае не ачысьцішся, пакуль Я не спаганю на табе гневу Свайго.
14 Я, СПАДАР, вымавіў гэта, гэта станецца; і ўчыню гэта, не адступлю ані пашчаджаю, ані пажалею; подле дарогаў тваіх і подле ўчынкаў тваіх будуць судзіць цябе’, — агалашае Спадар СПАДАР”».
15 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы:
16 «Сыну людзкі! вось, Я адбяру ў цябе болькаю жаданьне аччу тваіх, ты, адылі, ня будзь у жалобе ані плач, і няхай не пакоціцца сьліза Твая.
17 Уздыхай моўчыкам, не рабі жалобы па памерлай, турбан свой завяжы на сябе, абуй вобуй на ногі свае, і не закрывай вуснаў, і хлеба людзкога ня еж».
18 Затым я гукаў люду нараніцы, а жонка мая памерла ўвечары; назаўтрае нараніцы я зрабіў, як імне было расказана.
19 І сказаў імне люд: «Ці ня скажаш нам, што гэта знача нам, што ты робіш?»
20 І я адказаў ім: «Слова СПАДАРОВА было імне, кажучы:
21 “Гукай дому Ізраеляваму: ‘Гэтак кажа Спадар СПАДАР: “Гля, Я збудзеню сьвятыню Сваю, гордасьць сілы вашае, жаданьне ачоў вашых, і чаго шкадуе душа ваша; а сынове вашы а дачкі вашы, каторых вы пакінулі, загінуць ад мяча.
22 І вы будзеце рабіць, як Я раблю: вуснаў ня будзеце закрываць ані есьці хлеба людзкога;
23 І турбаны вашы будуць на галавах вашых, і вобуй ваш на нагах вашых; ня будзеце ў жалобе ані плакаць, але растаеце ў бяспраўях сваіх і будзеце наракаць адзін перад адным.
24 І Езэкіель будзе вам знакам: подле ўсёга, што ён рабіў, вы будзеце рабіць; і як гэта станецца, вы даведаецеся, што Я — Спадар СПАДАР”’.
25 А што да цябе, сыну людзкі, ці ня будзе гэта дня, калі Я адыйму ў іх сілу іхную, радасьць пазору іхнага, жаданьне ачоў іхных і вялікае жаданьне сэрца іхнага, сыноў іхных а дачкі іхныя, —
26 Таго дня ўцеклы прыйдзе да цябе, прынесьці ведамку вушом тваім;
27 Таго дня адчыніцца рот твой уцекламу, і ня будзеш немы, і будзеш знакам ім; і даведаюцца, што Я — СПАДАР”».

Кніга прарокі Езэкіеля, 24 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.