Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Езэкіеля | 36 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І ты, сыну людзкі, праракай праз горы Ізраелявы і скажы горам Ізраелявым: “Чуйце слова СПАДАРОВА.
2 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘За тое, што непрыяцель кажа праз вас: “Ага, старавечныя ўзвышшы ў нашым дзяржаньню”.
3 Дык праракай і скажы: “Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘За тое а затое, што адусюль пустошылі а глыталі вас, каб вы сталі дзяржаваю засталым народам, і вы ўзятыя на вусны брахлоў і ў няславе ў людаў’”’, —
4 За тое, горы Ізраелявы, слухайце, слова Спадара СПАДАРА: гэтак кажа Спадар СПАДАР горам а ўзгоркам, цур’ём а далінам, запусьцелым разьвярненьням а пакіненым местам, што сталі здабыткам а пасьмехам засталым акалічным народам;
5 За тое, кажа Спадар СПАДАР: ‘Напэўна Я буду гукаць у цяпле рупатлівасьці Свае на засталыя народы й на ўвесь Едом, каторы прысабечыў зямлю Маю сабе ў дзяржаньне з радасьцяй усяго сэрца, з грэбаваньням душы, каб выгнаньне абярнуць у глабань’.
6 Затым праракай празь зямлю Ізраеляву й кажы горам а ўзгоркам, рэкам а далінам: ‘Гэтак кажа Спадар СПАДАР: “Вось, Я гукаў у завісьці Сваёй і ў палкім гневе Сваім, бо вы насілі ганьбу ад народаў”.
7 Затым гэтак кажа Спадар СПАДАР: “Я падняў руку Сваю: канечне народы, што навокал вас, панясуць ганьбу сваю.
8 Але вы, горы Ізраелявы, распусьціце гольле свае й дайце плады люду Майму Ізраелю, бо яны борзда прыдуць;
9 Бо вось, Я да вас, і зьвярнуся да вас, і вас будуць урабляць а засяваць.
10 І Я памножу чалавека на вас, увесь дом Ізраеляў, усіх іх, і месты будуць заселены, і разьвярненьні адбудаваны.
11 І памножу на вас чалавека й статак, і яны будуць мнажыцца а пладзіцца; і засялю вас, як даўней, і ўчыню ляпей, як на пачатку вашым; і даведаецеся, што Я — СПАДАР.
12 Але, Я прывяду чалавека на вас, люд Мой Ізраеляў, і яны будуць дзяржаць цябе, і ты будзеш спадкам іхным, і адгэнуль ты ня будзеш спабываць іх дзяцей”.
13 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: “За тое, што кажуць вам: ‘Ты, чалавеча, жарэш мяне і прычыняеш бязьдзетнасьць народам сваім’,
14 За тое наперад жэрці людзёў ты ня будзеш ані прычыняць бязьдзетнасьць народам, — агалашае Спадар СПАДАР, —
15 І наперад слухаць вярненьні ад народаў не дапушчу цябе, і ня будзеш болей цярпець ганьбы ад людаў, ані будзеш прыводзіць да спаткненьня народы свае”’, — агалашае Спадар СПАДАР”».
16 І было імне слова СПАДАРОВА, кажучы:
17 «Сыну людзкі! як дом Ізраеляў жыў у зямлі сваёй, яны плюгавілі яе дарогамі сваімі і ўчынкамі сваімі; дарога іхная была перад імною як нечысьць здаленае.
18 Затым Я выліў палкі гнеў свой на іх за кроў, што яны разьлівалі на гэтай зямлі, і за балваны іхныя, каторымі яны плюгавілі яе.
19 І расьцярушыў іх меж народаў, і разьвеяў па краёх; подле дарогі іхнае й подле ўчынкаў іхных Я судзіў іх.
20 І прышлі да народаў, куды яны прышлі, і збудзенілі сьвятое імя Маё, як казалі ім: “Гэта люд СПАДАРОЎ, і яны вышлі ізь зямлі Ягонае”.
21 Але я зжаліўся над сьвятым імям Сваім, каторае дом Ізраеляў збудзеніў меж народаў, куды яны прышлі.
22 Затым скажы дому Ізраеляваму: “Гэтак кажа СПАДАР: ‘Ня дзеля вас Я дзею, доме Ізраеляў, але дзеля сьвятога імені Свайго, каторае вы збудзенілі меж народаў, куды вы прышлі.
23 І Я ўсьвячу вялікае імя Сваё, каторае вы збудзенілі меж народаў, каторае вы збудзенілі сярод іх, і даведаюцца народы, што Я — СПАДАР, — агалашае Спадар СПАДАР, — як Я ўсьвячуся ў вас перад ачмі іхнымі.
24 І вазьму вас із памеж народаў, і зьбяру вас із усіх краёў, і прывяду вас да зямлі вашае.
25 Тады пакраплю вас чыстаю вадою, і вы ачысьціцеся; ад усяе брыды вашае і ад усіх балваноў вашых Я ачышчу вас.
26 І дам вам сэрца новае, і дух новы ўлажу ў вас, і адварву сэрца каменнае ад цела вашага, і дам вам сэрца цялеснае.
27 І ўлажу дух Мой у вас, і ўчыню, што ў вуставах Маіх будзеце хадзіць, і будзеце дзяржаць суды Мае і паўніць.
28 І будзеце жыць на зямлі, што Я даў айцом вашым, і будзеце Імне людам, а я буду вам Богам.
29 Я таксама вывальню вас ад усіх нечысьцяў вашых, прыгукаю збожжа, і памножу яго, і не дапушчу галадові да вас;
30 І памножу садавіну дзерва а прыбытак поля, каб вы ня мелі вярненьня ад народаў з прычыны галадові.
31 Тады ўспомніце благія дарогі свае і нядобрыя ўчынкі свае, і будзеце брыдзіцца самымі сабою ў вачох сваіх за бяспраўі свае а за агіды свае.
32 Ня дзеля вас Я ўчыню гэта, — агалашае Спадар СПАДАР; — хай будзе вам гэта ведама. Сараманіцеся а чырванейце за дарогі свае, доме Ізраеляў!’
33 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘Таго дня, што Я ачышчу вас із усіх бяспраўяў вашых і насялю месты, і будуць адбудаваны разьвярненьні;
34 І зямля, што была пакінена пустою, будзе ўрабляна на ачох усіх, што праходзяць міма, —
35 І яны скажуць: “Гэта зямля, што была спустошаная, сталася як сад Едэнскі, і пустыя, і спустошаныя, і разьверненыя месты ўмацаваны а населены”.
36 І даведаюцца народы, што засталіся навокал вас, што Я, СПАДАР, адбудаваў абуранае, засадзіў запусьцелае. Я, СПАДАР, казаў і зраблю’.
37 Гэтак кажа Спадар СПАДАР: ‘Яшчэ гэта Я прычыню дому Ізраельскаму, ўчыню ім, памножу ў іх людзёў як авец.
38 Як пасьвячаныя авечкі, як авечкі ў Ерузаліме ва ўрочыстых порах, так разьверненыя месты будуць напоўнены людзьмі, як авечкамі; і даведаюцца, што Я — СПАДАР’”».

Кніга прарокі Езэкіеля, 36 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.