Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. На шошанім. Сыноў Корыных. Навука. Песьня любосьці.
2 Выліла сэрца мае слова добрае; гукаю я свае справы Каралю; язык мой, як пяро борздага пісьменьніка.
3 Ты найпазарнейшы із сыноў людзкіх; выліта зычлівасьць на вуснах Тваіх; затым Бог дабраславіў Цябе на векі.
4 Паперажы меч Свой на сьцёгны Свае, Магучы, славаю Сваёй а майстатам Сваім!
5 I ў майстаце Сваім едзь дасьпешна дзеля слова праўды, лагоднасьці, справядлівасьці, і навуча Цябе страшных рэчаў правіца Твая.
6 Войстрыя стрэлы Твае ў сэрцу непрыяцеляў каралеўскіх; люды падуць пад Табою.
7 Пасад Твой, Божа, на векі вякоў; ськіпетра пасьцівасьці ё ськіпетра каралеўства Твайго.
8 Ты ўзьлюбіў справядлівасьць і зьненавідзіў нягоднасьць, затым памазаў Цябе Бог Твой алеям радасьці над сябрамі Тваімі.
9 Мірра а алёе, кася — ўсі адзецьці Твае. З палацу сланёвае косьці струны вяселяць Цябе.
10 Каралеўскія дачкі памеж пачэсьлівых Тваіх; па правай руццэ Тваёй стаіць караліца ў шчырым золаце Офірскім.
11 Слухай, дачка, і зважай, і нахіні вуха свае, і забудзься люд свой і дом айца свайго;
12 I будзе жадаць Кароль харашыні твае, бо Ён Спадар твой, і ты пакланіся Яму.
13 I дачка Тыру з дарам, багатыя зь люду будуць маліць від Твой.
14 Уся чэсьць дачкі каралеўскае ўнутры; адзецьце ейнае із залатога гафтаваньня.
15 У вышываных уборах яе прыводзяць да Караля; за ёю дзяўчаты, таварышкі ейныя, прыводзяць да Цябе;
16 Іх прыводзяць із радасьцяй а весялосьцяй, як яны ўходзяць у палац каралеўскі.
17 Замест бацькоў Тваіх будуць сынове Твае; Ты пастановіш іх за князёў па ўсёй зямлі.
18 Я прычыню, што імя Твае будуць помнець у вусіх родах; затым люды будуць выхваляць Цябе на векі а векі.

Псалтыр, псалом 44

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.