Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І сказаў ГОСПАД Майсею:
2 «Абвясьці Аарону, і сынам яго, і ўсім сынам Ізраіля і скажы ім: “Такі вось загад даў ГОСПАД:
3 Калі хто з дому Ізраэля заб’е бычка, або авечку, або казу ў межах табару або па-за табарам
4 і не прынясе іх да ўваходу ў Намёт Спатканьня ў ахвяру ГОСПАДУ перад сялібай ГОСПАДА, будзе вінен крыві. Ён праліў кроў і будзе вынішчаны спасярод народу свайго.
5 Дзеля таго сыны Ізраэля будуць прыводзіць ахвяры свае, якія дасюль складалі ў полі, да ГОСПАДА да ўваходу ў Намёт Спатканьня, да сьвятара, і будуць складаць іх як ахвяры мірныя для ГОСПАДА.
6 І пакрапіць сьвятар крывёй ахвярнiк ГОСПАДА пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня, а тлушч спаліць на мілы пах ГОСПАДУ.
7 Ужо ня будуць складаць ахвяраў дэманам, з якімі распусьнічалі. Гэта будзе ім пастанова вечная для пакаленьняў іхніх”.
8 Далей скажаш ім: “Калі хто з дому Ізраіля або з прыбыльцаў, якія жывуць сярод вас, складае ахвяру цэласпаленьня або іншую
9 і не прывядзе яе да ўваходу ў Намёт Спатканьня, каб ахвяраваць ГОСПАДУ, то будзе чалавек той выключаны з народу свайго.
10 Калі хто з дому Ізраіля або спасярод прыбыльцаў, якія пражываюць сярод вас, еў бы кроў, Я скірую аблічча Маё супраць такога чалавека ды вынішчу яго спаміж народу яго.
11 Бо жыцьцё цела ў крыві, і Я даў яе вам, каб на ахвярнiку ачышчалі ёю душы вашыя, бо кроў гэтая ачышчае душу.
12 Дзеля таго даў Я загад сынам Ізраіля: Ніхто з вас ня будзе спажываць крыві. Таксама і прыбылец, які пасяліўся сярод вас, ня будзе спажываць крыві.
13 Калі хто з сыноў Ізраіля або з прыбыльцаў, якія пасяліліся сярод вас, зловіць дзікага зьвяра або птушку, якіх можна есьці, няхай вылье з іх кроў і закрые яе зямлёю.
14 Бо жыцьцё кожнага цела ў крыві ягонай; таму даў Я загад сынам Ізраіля: Не спажывайце крыві ніводнага цела, бо душа кожнага цела ў крыві ягонай. Кожны, хто будзе спажываць яе, загіне.
15 Кожны тутэйшы або прыбылец, які еў бы мяса падліны або разарванае жывёлы, няхай памые адзеньне і вымыецца ў вадзе, i будзе ён нячысты да вечара, а пасьля станецца чыстым.
16 Калі ж хто не памые адзеньня ані цела свайго, будзе насіць правіну сваю”».

Кніга Лявіт, 17 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.