Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Калі чыя ахвяра ёсьць ахвярай мірнай, ён складае яе з валоў; самца або саміцу без заганы няхай прыносіць ГОСПАДУ,
2 і паложыць руку сваю на галаве сваёй ахвяры, якую заб’е перад уваходам у Намёт Спатканьня, а пасьля сьвятары, сыны Аарона, пакрапяць ахвярнiк крывёю яе наўкола.
3 І складзе ён з ахвяры мірнай ахвяру цэласпаленьня ГОСПАДУ з тлустасьці, што пакрывае нутро, ды ўвесь тлушч, які над ім,
4 а таксама абедзьве ныркі і тлушч, што іх пакрывае, які на сьцёгнах, поруч тлушч, які на вантробе; разам з ныркамі няхай аддзеліць яго.
5 І сыны Аарона спаляць гэта на ахвярнiку як цэласпаленьне на дровах, якія на агні; гэта ахвяра цэласпаленьня на мілы пах ГОСПАДУ.
6 Калі б чыя ахвяра складалася з дробнай жывёлы як ахвяра мірная для ГОСПАДА, няхай складае ахвяру з жывёлы без заганы, самца або саміцы.
7 Калі з авечак прыносіць хто ахвяру, няхай прынясе яе перад ГОСПАДА,
8 і паложыць руку сваю на галаву ахвяры сваёй, і потым заб’е яе перад Намётам Спатканьня, а сыны Аарона пакропяць крывёй жывёлы ахвярнiк наўкола.
9 I складзе ён як ахвяру мірную ГОСПАДУ тлушч яе, увесь курдзюк, адрэзаўшы яго па самую хрыбетную косьць, і тлушч, які пакрывае нутро, ды ўвесь тлушч над ім,
10 і абедзьве ныркі і тлушч на іх, і які на сьцёгнах, і тлушч, які на вантробе; з ныркамі няхай аддзеліць яго.
11 І сьвятар спаліць гэта на ахвярнiку; гэта ахвяра, спаленая для ГОСПАДА.
12 Калі б хто складаў ахвяру з козаў, няхай ахвяруе яе перад ГОСПАДАМ,
13 і паложыць ён руку сваю на галаву яе ды заб’е яе перад Намётам Спатканьня, а сыны Аарона пакропяць крывёй яе ахвярнiк наўкола.
14 І складзе ён з яе ахвяру сваю на спаленьне для ГОСПАДА – тлушч, які пакрывае нутро, разам увесь тлушч, які на нутрах,
15 і абедзьве ныркі разам з тлушчам, што на іх, які на сьцёгнах, а таксама тлушч, які на вантробе; з ныркамі няхай аддзеліць яго.
16 Пасьля сьвятар спаліць усё гэта на ахвярнiку; гэта ахвяра, спаленая на мілы пах ГОСПАДУ; увесь тлушч — для ГОСПАДА.
17 Гэта пастанова вечная для пакаленьняў вашых ва ўсіх паселішчах вашых: ані крыві, ані тлушчу зусім ня ешце».

Кніга Лявіт, 3 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.