Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Калі хто захоча скласьці ахвяру хлебную ГОСПАДУ, няхай прынясе пшанічнай мукі, увалье ў яе алею і дабавіць да яе кадзіла,
2 потым прынясе яе да сьвятароў, сыноў Аарона, і возьме сьвятар поўную жменю мукі з алеем і з усім кадзілам ды спаліць гэта як памятную частку на ахвярнiку; гэта ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ.
3 А што застанецца ад ахвяры хлебнай, будзе для Аарона і сыноў ягоных. Гэта найсьвяцейшая частка з ахвяраў, паленых для ГОСПАДА.
4 Калі захочаш скласьці ахвяру хлебную, з мукі, печанай у печы, няхай гэта будуць праснакі, запраўленыя алеем, ці аладкі прэсныя, памазаныя алеем.
5 Калі ахвяра тая будзе з патэльні, то няхай будзе з пшанічнай мукі, ня квашанай, запраўленай алеем.
6 Падзеліш яе на кавалкі і пальеш яе алеем. Гэта вось ахвяра хлебная.
7 Калі ахвяра твая будзе ў гаршчку смажаная, то няхай будзе з мукі, запраўленай алеем.
8 Тады прынясеш гэтак прыгатоўленую ахвяру ГОСПАДУ і аддасі ў рукі сьвятара, а ён прынясе яе да ахвярнiку;
9 і возьме сьвятар памятную частку яе, i спаліць на ахвярнiку; гэта ахвяра агнявая, мілы пах ГОСПАДУ.
10 А ўсё, што застанецца, будзе для Аарона і сыноў ягоных. Гэта найсьвяцейшая частка з ахвяраў, паленых для ГОСПАДА.
11 Усякая ахвяра з мукі, якую складаеце Госпаду, няхай ня будзе квашанай, бо анічога квашанага, ані мёду не павінны вы паліць у ахвяру ГОСПАДУ.
12 Прыносьце гэтыя рэчы як пяршыны, як дары ГОСПАДУ, але не кладзіце іх на ахвярнiк, каб паліць на пах прыемны.
13 Кожную ахвяру, якую складаеш з яды, пасалі сольлю. І не пакідай хлебнай ахвяры тваёй бяз солі запавету Бога твайго. Кожную ахвяру тваю пасалі сольлю.
14 Калі прыносіш ахвяру з пяршынаў пладоў тваіх ГОСПАДУ, то прынось каласы, высушаныя на агні, або тоўчанае зерне як ахвяру хлебную,
15 палі іх алеем і палажы на іх кадзіла. Гэта ахвяра хлебная.
16 І спаліць сьвятар як памятную частку з тоўчанага зерня і алею з усім кадзілам. Гэта ахвяра агнявая для ГОСПАДА.

Кніга Лявіт, 2 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.