Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І сказаў ГОСПАД Майсею:
2 «Вучы сыноў Ізраіля і кажы ім: “Я — ГОСПАД, Бог ваш.
3 Не рабіце паводле звычаю зямлі Эгіпецкай, у якой вы жылі. Таго, што робяць у зямлі Ханаан, у якую Я ўвяду вас, не рабіце і не хадзіце паводле звычаяў іхніх.
4 Будзеце спаўняць закон Мой і прыказаньні Мае, i хадзіць паводле іх. Я — ГОСПАД, Бог ваш.
5 Захоўвайце пастановы Мае і закон Мой. Спаўняючы іх, чалавек будзе жыць дзякуючы ім. Я — ГОСПАД!
6 Ніхто ня можа набліжацца да сваяка, каб адкрыць голасьць ягоную. Я — ГОСПАД.
7 Не адкрывай голасьці бацькі і маткі тваёй, бо гэта — маці твая, не адкрывай голасьць ейную.
8 Не адкрывай голасьці жонкі бацькі твайго, бо гэта голасьць бацькі твайго.
9 Не адкрывай голасьці сястры тваёй, дачкі бацькі твайго або дачкі маці тваёй, нягледзячы на тое, ці яна нарадзілася ў доме, ці па-за домам. Не адкрывай голасьці іх.
10 Не адкрывай голасьці дачкі сына твайго або дачкі дачкі тваёй, бо гэта голасьць твая.
11 Не адкрывай голасьці дачкі жонкі бацькі твайго, народжанай ад бацькі твайго; гэта сястра твая, не адкрывай голасьці яе.
12 Не адкрывай голасьці сястры бацькі твайго, бо яна сваячка бацькі твайго.
13 Не набліжайся да сястры маці тваёй, бо яна сваячка маці тваёй.
14 Не адкрывай голасьці брата бацькі твайго, ня ўваходзь да жонкі ягонай, бо гэта цётка твая.
15 Не адкрывай голасьці нявесткі тваёй, бо яна жонка сына твайго, не набліжайся да яе.
16 Не адкрывай голасьці братавай тваёй, бо гэта голасьць брата твайго.
17 Не адкрывай голасьці жанчыны і дачкі яе. Не бяры дачкі сына ейнага ані дачкі ейнай дачкі, каб адкрыць голасьць яе, бо яны — цела яе. Гэта беззаконьне.
18 Не бяры жанчыны разам з сястрой яе, каб не зрабіць яе суперніцай, каб адкрыць голасьць яе за жыцьця гэтае.
19 Не набліжайся да жанчыны ў час месячніцы, каб адкрыць голасьць яе.
20 Не ўваходзь да жонкі бліжняга твайго, выліваючы насеньне; праз гэта станешся ты нячысты.
21 Не аддавай дзіцяці твайго на ахвяру Малоху, каб не спаганіць імя Бога твайго. Я — ГОСПАД.
22 Не набліжайся да мужчыны так, як ляжаць з жанчынаю. Гэта агіда.
23 Не лажыся ні з якою жывёлаю, бо праз гэта станешся нячысты. Таксама і жанчына ня будзе лажыцца з жывёлай, бо гэта злачынства.
24 Не паганьцеся ўсім гэтым, як апаганілі сябе ўсе народы, якія Я выганю перад вамі,
25 ды каторымі была спракуджана зямля, злачынствы якой Я пакараў, і выкінула яна з сябе жыхароў сваіх.
26 Дык вы пільнуйцеся пастановаў Маіх і законаў Маіх, і не дапускайцеся ўсіх гэтых брыдотаў, ані тутэйшыя, ані прыбыльцы, якія жывуць сярод вас,
27 бо ўсіх гэтых брыдотаў дапускаліся жыхары зямлі, якія былі перад вамі і якія апаганілі яе.
28 Дык сьцеражыцеся, каб і вас гэтая зямля ня выкінула, калі будзеце яе паганіць, як яна выкінула з сябе народ, які быў перад вамі.
29 Бо кожны чалавек, які б дапускаўся адной з гэтых брыдотаў, будзе вынішчаны спасярод народу свайго.
30 Трымайцеся прыказаньняў Маіх. Не дапускайцеся брыдотных звычаяў, як дапускаліся тыя, што былі перад вамі, і не паганьцеся імі. Я — ГОСПАД, Бог ваш”».

Кніга Лявіт, 18 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.