Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Вось закон адносна ахвяры аднагараджэньня. Гэта сьвятая рэч.
2 На тым самым месцы, дзе забіваецца ахвяра цэласпаленьня, будуць забіваць ахвяру аднагараджэньня, i кроў яе выльюць вакол ахвярнiку;
3 але ўвесь тлушч з яе будзе складзены ў ахвяру: курдзюк, тлушч, які пакрывае нутро,
4 абедзьве ныркі, а тлушч на вантробе разам з ныркамі няхай будзе аддзелены.
5 Спаліць гэта ўсё сьвятар на ахвярнiку на мілы пах ГОСПАДУ. Такая вось ахвяра аднагараждэньня.
6 Кожны мужчына са сьвятарскага роду будзе спажываць гэтае мяса на сьвятым месцы. Бо гэта вялікая сьвятая рэч.
7 Для ахвяры за грэх і для ахвяры аднагараджэння закон адзін: Яна належыць сьвятару, каторы складаў гэтую ахвяру.
8 Сьвятар, які складае ахвяру цэласпаленьня, атрымоўвае скуру жывёлы, якую склаў у ахвяру.
9 Таксама кожная ахвяра хлебная, смажаная ў печы, у гаршчку або на патэльні, належыць сьвятару, якім гэтая ахвяра складзена.
10 Але кожная ахвяра хлебная з алеем або сухая, належыць усім сынам Аарона, як адному, так і другому.
11 Вось закон адносна ахвяры мірная, якую складаюць ГОСПАДУ:
12 Калі хто складае гэтую ахвяру як падзяку, то няхай далучыць да гэтай ахвяры падзякі таксама прэсныя аладкі з алеем, і прэсныя сухарыкі, запраўленыя алеем, і пшанічную муку з алеем.
13 Таксама няхай прыносіць аладкі з цеста квашанага пры ахвяры прымірэньня ў падзяку.
14 З усіх ахвяраў няхай адна будзе ахвяраваная як асаблівы дар ГОСПАДУ. Яна будзе належаць сьвятару, які вылье кроў прымірэньня.
15 Мяса ахвяраў мірных ў падзяку мусіць быць зьедзена ў той самы дзень, нельга нічога з іх пакідаць да раніцы.
16 Калі хто складае ахвяру як шлюба-ваньне або з добрай волі, то ахвяру яго трэба есьці ў дзень ахвяраваньня, але і на другі дзень можна есьці пазасталае.
17 Калі што застанецца на трэйці дзень, тое трэба спаліць.
18 Калі хто зьесьць штосьці з ахвяры мірнай на трэйці дзень, то такая ахвяра ня будзе прынятая; ня будзе яна залічана таму, хто яе склаў, бо гэта зьнявага; а той, хто будзе яе есьці, дапусьціцца грэху.
19 Мяса, якое дакраналася чаго нячыстага, нельга есьці, але спальваецца яно на агні; а мяса чыстае можа есьці кожны чысты.
20 Калі аднак хто, будучы ў нячыстасьці, будзе есьці мяса ахвяры мірнай, якая для ГОСПАДА, той будзе выключаны з народу свайго.
21 Калі хто дакранецца нейкай нячыстасьці чалавечай, або нячыстасьці жывёлы, або нячыстага паўзуна, і будзе есьці мяса ахвяры мірнай, якая для ГОСПАДА, той будзе выключаны з народу свайго».
22 І сказаў ГОСПАД Майсею:
23 «Скажы сынам Ізраіля: Нельга вам есьці тлушч цялят, авечак і казлоў.
24 Можна карыстацца тлушчам зьвяроў мёртвых або разьдзёртых у кожнай патрэбе, але ня ешце яго;
25 калі хто будзе есьці тлушч жывёлаў, складаных на ахвяру цэласпаленьня для Госпада, той будзе выключаны з народу свайго.
26 Дзе толькі будзеце жыць, нельга вам есьці ніякай крыві, ані крыві птушак, ані крыві быдла.
27 Хто будзе есьці якую-колечы кроў, той будзе выключаны з народу свайго».
28 І сказаў ГОСПАД Майсею:
29 «Скажы сынам Ізраіля: Хто складае ахвяру мірную для ГОСПАДА, няхай прынясе свой дар ГОСПАДУ з ахвяры мірнай.
30 Сваімі рукамі няхай прынясе ён ахвяру агнявую для ГОСПАДА: тлушч з грудзіны і грудзіну, каб трэсьці імі перад ГОСПАДАМ.
31 Тлушч спаліць сьвятар на ахвярнiку, а грудзіна належыць Аарону і сынам ягоным.
32 Таксама правую лапатку аддасьцё сьвятару як частку сьвятарскую з ахвяраў мірных.
33 Каторы з сыноў Аарона складае ў ахвяру кроў і тлушч ахвяры мірнай, той як сваю частку атрымае правую лапатку,
34 бо грудзіну патрасаную і лапатку падыманую Я бяру ад сыноў Ізраіля з іхніх ахвяраў мірных i даю іх Аарону сьвятару і сынам ягоным як вечны закон ад усяго народа Ізраіля».
35 Гэта ёсьць частка з ахвяраў, паленых для ГОСПАДА, якая належыцца Аарону і сынам ягоным ад дня пасьвячэньня іх на сьвятароў ГОСПАДАВЫХ.
36 У дзень, калі іх ГОСПАД памазаў, загадаў Ізраілю даваць ім гэта. Гэта пастанова вечная ў пакаленьні іхнія.
37 Гэта вось закон адносна ахвяры цэласпаленьня, ахвяры хлебнай, ахвяры за грэх, ахвяры аднагараджэньня, ахвяры пасьвячэньня і ахвяры мірнай.
38 Гэта загадаў ГОСПАД Майсею на гары Сынай ў дзень, калі загадаў сынам Ізраіля складаць ахвяры ГОСПАДУ ў пустыні Сынай.

Кніга Лявіт, 7 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.