Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 І сказаў ГОСПАД Майсею, кажучы:
2 «Гавары сынам Ізраіля: Калі хто праз няўвагу саграшыць адносна прыказаньняў ГОСПАДА, якія забараняюць нешта рабіць, а ён гэта зрабіў бы,
3 дык калі гэтага грэху дапусьціцца памазаны сьвятар, так што яго віна спадае на народ, тады складзе ён у ахвяру ГОСПАДУ як перамольную ахвяру за дапушчаны грэх маладога бычка без заганы.
4 І прывядзе бычка да ўваходу ў Намёт Спатканьня перад ГОСПАДА, і паложыць руку на галаву яго, ды заб’е яго перад ГОСПАДАМ.
5 Потым памазаны сьвятар возьме крыві таго бычка і ўнясе ў Намёт Спатканьня.
6 Пасьля памочыць сьвятар палец у крыві і пакропіць крывёй сем разоў перад ГОСПАДАМ, перад заслонай Месца Сьвятога;
7 Потым памажа сьвятар крывёй рагі ахвярнiка пахкага каджэньня, які перад ГОСПАДАМ у Намёце Спатканьня, а рэшту крыві бычка вылье ён на падставу ахвярнiка цэлапальных ахвяраў, які стаіць перад уваходам у Намёт Спатканьня.
8 І выме з ахвяраванага бычка ўвесь тлушч, які пакрывае нутро, і ўсю тлустасьць, якая на нутры,
9 і абедзьве ныркі разам з тлушчам, які над імі, які дастае да сьцёгнаў, а таксама тлушч, які на вантробе; разам з ныркамі няхай аддзеліць яго,
10 такім жа чынам, як аддзяляецца тлушч бычка ахвяры мірнай. І спаліць сьвятар усё гэта на ахвярнiку цэласпаленьня.
11 А скуру цяляці, усё мяса ягонае, галаву ягоную, ногі ягоныя, і нутро ягонае, і нячыстасьць ягоную,
12 значыць, усяго бычка няхай вынясуць па-за табар; на чыстае месца, дзе высыпаюць попел, і там няхай будзе спалены агнём на дровах.
13 Калі ўся грамада Ізраіля саграшыць праз няўвагу, і схавана гэта будзе перад вачыма царквы, што такім чынам правініліся супраць прыказаньняў ГОСПАДА,
14 а потым яны зразумеюць грэх, якім саграшылі, дык няхай царква прывядзе да ўваходу Намёту Спатканьня бычка ў ахвяру за грэх.
15 Тады старшыні супольнасьці ўскладуць рукі на галаву бычка перад ГОСПАДАМ, і той бычок будзе забіты перад ГОСПАДАМ.
16 Памазаны сьвятар унясе ў Намёт Спатканьня частку крыві цяляці,
17 пасьля памочыць палец у крыві ды пакропіць сем разоў перад ГОСПАДАМ перад заслонай.
18 І памажа тою крывёю рагі ахвярнiку, які перад ГОСПАДАМ у Намёце Спатканьня, а пазасталую кроў вылье на падставу ахвярнiка цэласпаленьня, які каля ўваходу ў Намёт Спатканьня.
19 А ўвесь тлушч яго аддзеліць ад яго і спаліць на ахвярнiку.
20 І зробіць з бычком тое, што робіцца з бычком ахвяры за грэх; так павінен зрабіць з ім.Так ачысьціць іх сьвятар, і будзе даравана ім.
21 І вынясе бычка па-за табар, і спаліць яго так, як спаліў папярэдняга бычка. Гэта ахвяра перамольная за грэх царквы.
22 Калі саграшыць начальнік і праз няўвагу дапусьціцца нечага, што забараняецца прыказаньнем ГОСПАДА, Бога ягонага, ды гэтак правініцца,
23 то калі будзе даказаны грэх яго, якім саграшыў, няхай прывядзе ў ахвяру ГОСПАДУ казла без заганы.
24 І паложыць ён руку сваю на галаву ягоную ды заб’е яго на месцы, дзе забіваюцца ахвяры цэласпаленьня перад ГОСПАДАМ. Гэта ахвяра за грэх.
25 І памочыць сьвятар палец у крыві ахвяры за грэх, ды памажа ёю рагі ахвярнiка цэласпаленьня, а рэшту крыві вылье на падставу ахвярнiка цэласпаленьня.
26 А ўвесь тлушч яго спаліць на ахвярнiку, падобна як тлушч ахвяры мірнай. Так вось ачысьціць яго сьвятар ад грэху ягонага, i будзе яму даравана.
27 Калі хто спаміж народу зямлі праз няўвагу саграшыць і дапусьціцца таго, што забараняецца прыказаньнем ГОСПАДА, і гэтак правініцца,
28 то калі будзе выяўлены яму грэх ягоны, якім саграшыў, няхай прывядзе ў ахвяру за грэх свой казу без заганы.
29 Пасьля паложыць руку на галаву ахвяры за грэх, ды заб’е яе на месцы ахвяры цэласпаленьня.
30 Сьвятар возьме пальцам сваім крыві і памажа ёю рагі ахвярнiку цэласпаленьня, а рэшту вылье на падставу ахвярнiка.
31 Потым аддзеліць увесь тлушч так, як быў аддзелены тлушч ахвяры мірнай. І спаліць яго сьвятар на ахвярнiку на мілы пах ГОСПАДУ. Так ачысьціць яго сьвятар, і грэх будзе яму адпушчаны.
32 А калі хто захоча скласьці за грэх авечку, няхай прывядзе авечку без заганы,
33 узложыць руку на яе галаву ды заб’е яе як ахвяру за грэх на месцы, дзе забіваюць ахвяры цэласпаленьня.
34 Потым возьме сьвятар пальцам сваім крыві і памажа рагі ахвярнiку цэласпаленьня, а астатак вылье на падставу ахвярнiка.
35 А ўвесь тлушч яе аддзеліць, як аддзяляецца лой авечкі з ахвяры мірнай, ды спаліць яго сьвятар на ахвярнiку ў ахвяру ГОСПАДУ. Так ачысьціць яго сьвятар ад грэху, якім ён саграшыў, і будзе яму даравана.

Кніга Лявіт, 4 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.