Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Самуэлява | 7 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I прышлі людзі Кіраф-Еарыму, і ўзьнесьлі скрыню СПАДАРОВУ, і прывялі яе да дому Авінадавага, на ўзгорак, а Елеазара, сына ягонага, пасьвяцілі, каб ён сьцярог скрыню СПАДАРОВУ.
2 I сталася, як з тога дня, як перабывала скрыня ў Кіраф-Еарыме, мінула шмат дзён, і было дваццаць год, што тужыў увесь дом Ізраеляў па СПАДАРУ.
3 I сказаў Самуйла ўсяму дому Ізраеляваму, кажучы: «Калі вы ўсім сэрцам сваім зварачаецеся да СПАДАРА, то аддальце з пасярод сябе багі чужаземныя а Астарты, і прыгатуйце сэрца вашае да СПАДАРА, і служыце яму аднаму, і ён выбаве вас ад рукі Пілішчан».
4 I аддалілі сынове Ізраелявы Ваалы а Астарты, і пачалі служыць СПАДАРУ аднаму.
5 I сказаў Самуйла: «Зьбярыце ўсіх Ізраелцаў да Міцпы, і я памалюся за вас СПАДАРУ».
6 I зьберліся да Міцпы, і сілялі ваду, і вылівалі перад СПАДАРОМ, і поставалі таго дня, і сказалі там: «Ізграшылі мы перад СПАДАРОМ». I судзіў Самуйла сыноў Ізраелявых у Міцпе.
7 А як пачулі Пілішчане, што зьберліся сынове Ізраелявы да Міцпы, тады ўзышлі князі Пілісцкія да Ізраеля. I пачулі сынове Ізраелявы, і баяліся Пілішчан.
8 I сказалі сынове Ізраелявы Самуйлу: «Не маўчы праз нас, каб ня гукаць да СПАДАРА, Бога нашага, і каб ён выбавіў нас ад рукі Пілішчан».
9 I ўзяў Самуйла адно ягнё-сысуна, і аброк яго на ўсепаленьне СПАДАРУ, і загукаў Самуйла да СПАДАРА за Ізраеля, і адказаў яму СПАДАР.
10 I як Самуйла абракаў усепаленьне, а Пілішчане дабліжыліся ваяваць із Ізраелям, то СПАДАР загрымеў таго дня вялікім громам над Пілішчанмі, і Ён іх прывёў у замягню, і яны былі пабіты перад Ізраелям.
11 I выступілі Ізраелцы зь Міцпы, і гналі Пілішчан, і білі іх аж да месца пад Веф-Карам.
12 I ўзяў Самуйла адзін камень, і пастанавіў памеж Міцпы й Ешаны, і даў яму імя Евен-Езэр, сказаўшы: «Дагэтуль памог нам Спадар».
13 I зваяваны былі Пілішчане, і наперад ня прыходзілі на граніцы Ізраелявы; і была рука Спадарова на Пілішчан усі дні Самуйлавы.
14 I зьвернены былі Ізраелю месты, каторыя былі ўзяўшы Пілішчане ў Ізраеля, ад Екрону й аж да Ґафу, і землі свае вывальніў Ізраель із рук Пілішчан; I быў мір меж Ізраеля й Аморэя.
15 I судзіў Самуйла Ізраеля ўсі дні жыцьця свайго.
16 I хадзіў ён год у год, і кружыняў каля Бэт-Элю а Ґілґалу а Міцпы, і судзіў Ізраеля ў вусіх гэтых месцах;
17 I зварачаўся да Рамы, бо там быў дом ягоны, і там судзіў ён Ізраеля, і збудаваў там аброчнік СПАДАРУ.

Першая кніга Самуэлява, 7 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.