Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Самуэлява | 14 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І сталася аднаго дня, што сказаў Ёнафан Саўлянок дзяцюку, збрайношу свайму: «Хадзі, пярэйдзем да аддзелу Пілісцкага, каторы на тым баку»; а бацьку свайму ён не сказаў.
2 Саўла ж сядзеў на краю Ґівеі, пад гранатовым дзервам, каторае ў Міґроне; а люду, што зь ім, было каля шасьцьсот чалавекаў.
3 А Агія, сын Агітувы, брата Ехаводавага, сына Фінегаса Ілянка, сьвятар СПАДАРУ ў Шыле, насіў наплечнік. Люд жа ня ведаў, што пайшоў Ёнафан.
4 А памеж праходаў, каторых Ёнафан шукаў прайсьці да аддзелу Пілісцкага, была стацьцявая скала з аднаго боку і стацьцявая скала з другога боку; імя аднае Боцэц, а імя другое Сэне.
5 Адная стацьцявая скала тырчэла з поўначы ў бок Міхмашу, а другая стацьцявая скала з паўдня ў бок Ґівеі.
6 І сказаў Ёнафан дзяцюку, збрайношу свайму: «Хадзі, пярэйдзем да аддзелу гэтых неабразаных; можа СПАДАР учыне нам, бо СПАДАРУ няма пераказы выбавіць множасьцю альбо маласьцю».
7 I сказаў яму збрайноша: «Рабі ўсе, што на сэрцу ў цябе; імкніся, во я з табою, подле сэрца твайго».
8 I сказаў Ёнафан: «Гля, мы пярэйдзем да гэных людзёў і адкрыемся ім.
9 Калі яны гэтак скажуць нам: “Пажджыце, пакуль мы дойдзем да вас”, то мы будзем стаяць на сваім месцу і ня ўзыйдзем да іх.
10 А калі гэтак скажуць: “Узыйдзіце да нас”, то мы ўзыйдзем, бо СПАДАР аддаў іх у рукі нашы, і гэта будзе знакам нам».
11 I паказаліся абодва яны аддзелу Пілісцкаму, і сказалі Пілішчане: «Гля, Гэбрэі выходзяць із нораў у каторых яны пахаваліся».
12 I адказалі людзі аддзелу Ёнафану а збрайношы ягонаму, і сказалі: «Узыйдзіце да нас, і мы скажам вам штось». I сказаў Ёнафан збрайношу свайму: «Ідзі за імною, бо аддаў іх СПАДАР у рукі Ізраеля».
13 I ўзышоў Ёнафан рукамі й нагамі, і збрайноша ягоны за ім; і падалі перад Ёнафаном, а збрайноша дабіваў іх за ім.
14 I была гэта параза першая, у каторай зразіў Ёнафан а збрайноша ягоны каля дваццацёх чалавекаў, як на палавіцы гонаў, урабляных параю валоў.
15 I было дрыжэньне ў табару, на полю і ў вусім людзе; старожы й пустошачыя дрыжэлі таксама, і здрыганулася зямля, і было дрыжэньне ад СПАДАРА.
16 I абачылі старожы Саўлавы ў Ґівеі Веняміновай, і во груд растаіў, і бяжыць туды-сюды.
17 I сказаў Саўла люду, што зь ім: «Пераверце ж і абачча, хто адышоў ад нас». I перагледзелі, і вось, няма Ёнафана а збрайношы ягонага.
18 I сказаў Саўла Агіі: «Дабліж скрыню Божую»; — бо была скрыня Божая таго часу із сынамі Ізраельскімі.
19 I пакуль Саўла яшчэ гукаў да сьвятара замятня ў табару Пілісцкім болей а болей расла а павялічалася. Тады сказаў сьвятару: «Спусьці руку сваю».
20 I загукаў Саўла а ўвесь люд, што зь ім, і прышлі аж да месца бітвы, і вось, там меч кажнага быў супроці прыяцеля свайго; замятня вельмі вялікая.
21 Тады й Гэбрэі, што былі ў Пілішчан учорах а заўчора, і каторыя ўзыходзілі зь імі ў табар навокал, таксама яны пастанавілі быць із Ізраелям, каторы із Саўлам а Ёнафаном.
22 I ўсі Ізраелцы, што хаваліся ў гары Яхрэмавай, пачуўшы, што Пілішчане ўцяклі, пагналіся таксама яны за імі ў бітве.
23 I выбавіў СПАДАР таго дня Ізраеля; бітва ж прасьцягнулася аж да Веф-Авену.
24 Людзі Ізраельскія памлелі таго дня; бо Саўла абавязаў люд прысягаю, кажучы: «Пракляты, хто паспытаецца хлеба да вечара, пакуль я не памшчу варагом сваім». I не паспытаўся ўвесь люд ежы.
25 I ўвесь люд зямлі прышоў да лесу, і быў мёд на прагаліне.
26 I ўвыйшоў люд у лес, і во, капае мёд; але ніхто ня выцягнуў рукі свае да роту свайго, бо баяўся люд прысягі.
27 Ёнафан жа ня чуў, як айцец ягоны абавязаў люд прысягаю, дык выцягнуўшы канец кія, што быў у руццэ ў яго, занурыў яго ў наўзу мядовую і зьвярнуў рукою да вуснаў сваіх, і вочы ягоныя пабачылі.
28 I адказаў яму адзін ізь люду, і сказаў: «Айцец твой вельма запрысяг люд, кажучы: “Пракляты муж, што будзе есьці хлеб сядні”, і стамаваўся люд».
29 I сказаў Ёнафан: «Зрабіў клопат айцец мой зямлі; гляньце ж, у мяне пасьвятлелі вочы, бо паспытаўся крышку гэтага мёду.
30 Калі б добра пад’еў сядні люд із здабытку варагоў сваіх, каторы знайшоў, то ці не павялічылася б параза Пілішчан?»
31 I білі таго дня Пілішчан ад Міхмашу аж да Айялону, і стамаваўся люд вельма.
32 I рынуўся люд на здабытак, і бралі драбны й буйны статак і цяляты, і рэзалі на зямлі, і еў люд із крывёй,
33 I наказалі Саўлу, кажучы: «Вось, люд грэша перад СПАДАРОМ, есьць із крывёй». I сказаў Саўла: «Вы ізрадзілі, прыкаціце цяпер да мяне вялікі камень».
34 I сказаў Саўла: «Рассыпцеся памеж люду й скажыце ім: “Дабліжча да мяне кажны вала свайго і кажны авечку сваю, і рэжча тут, і ежча, і не грашыце перад СПАДАРОМ, а ня ежча з крывёй”» I бліжылі ўсі зь люду, кажны вала свайго ў руццэ сваёй тае ночы, і рэзалі там.
35 I збудаваў Саўла аброчнік СПАДАРУ; гэтым ён пачаў будаваць аброчнік СПАДАРУ.
36 I сказаў Саўла: «Зыйдзем за Пілішчанмі ночы, і аглабаем іх да сьвітаньня, і не пакінем у іх ні воднага мужа». I сказалі: «Усе, што добра ў ваччу тваім, рабі». Сьвятар жа сказаў: «Дабліжмася сюды да Бога».
37 I папытаўся Саўла ў Бога: «Ці зыйсьці імне за Пілішчанмі? Ці аддасі іх у руку Ізраеля?» Але Ён не адказаў яму таго дня.
38 I сказаў Саўла: «Хай дабліжацца сюды ўсі начэльнікі люду й пабачаць, у чым быў грэх гэты сядні?
39 Бо, — жыў СПАДАР, Каторы выбавіў Ізраеля, — хоць бы быў і на Ёнафану, сыну маім, то й ён сьмерцю памрэць». Але ніхто не адказаў яму з усёга люду.
40 I сказаў усім Ізраелцам: «Вы станьце на адным баку, а я а сын мой Ёнафан станем на другім баку». I сказаў люд Саўлу: «Што добра ў ваччу тваім, рабі».
41 I сказаў Саўла СПАДАРУ: «Божа Ізраеля! дай бязьвіннасьць». I злоўлены былі Ёнафан а Саўла, люд жа вышаў.
42 I сказаў Саўла: «Кіньце на жэрабя меж мяне й Ёнафана, сына майго». I злоўлены Ёнафан.
43 I сказаў Саўла Ёнафану: «Скажы імне, што зрабіў ты?» I азнайміў яму Ёнафан, і сказаў: «Я паспытаўся, паспытаўся канцом кія, каторы ў руццэ маёй, крыху мёду; і вось, я маю памерці».
44 I сказаў Саўла: «Гэтак хай зробе Бог, і гэтак хай болей зробе, што сьмерцю памрэць Ёнафан».
45 I сказаў люд Саўлу: «Ці Ёнафану памерці, каторы прычыніўся да такога вялікага спасеньня ў Ізраелю? Крый Божа! Жыў СПАДАР: і волас ня зваліцца з галавы ягонае далоў, бо з Богам ён дзеяў гэты дзень». I вывальніў люд Ёнафана, і не памер.
46 I ўзышоў Саўла ад пагону за Пілішчанмі; Пілішчане ж пайшлі на свае месцы.
47 I Саўла адваяваў гаспадарства Ізраелю, і ваяваў навокал з усімі варагамі сваімі: з Моавам а із сынамі Амонавымі а зь Едомам а з каралямі Совы а зь Пілішчанмі, і ўсюдых, супроці каго не зварачаўся, меў дасьпех.
48 I ўрадзіў войска, і паразіў Амаліка, і вывальніў Ізраеля ад рукі глабаньнікаў ягоных.
49 I былі сыны Саўлавы: Ёнафан а Ішві а Малхішуа; імёны ж дзьвюх дачок ягоных: імя старшае — Мерава, а імя малое — Міхала.
50 Імя жонкі Саўлавае Агіноам, дачка Агімаацава; а імя вайводцы ягонага — Аўнір, сын Ніра, дзядзькі Саўлавага.
51 Кіш, айцец Саўлаў, і Нір, айцец Аўніроў, былі Авеленкі.
52 I была стродкая вайна зь Пілішчанмі ўсі дні Саўлавы. I як Саўла бачыў якога дужасіла альбо якога харобрага чалавека, то браў яго да сябе.

Першая кніга Самуэлява, 14 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.