Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Самуэлява | 19 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I гукаў Саўла Ёнафану, сыну свайму, а ўсім слугам сваім, каб забіць Давіда; але Ёнафан Саўлянок прыяў Давіду.
2 I абясьціў Ёнафан Давіду, кажучы: «Шукае ацец мой Саўла, забіць цябе; дык, вось, цяпер сьцеражыся ж нараніцы; сядзі ў схове і схавайся.
3 А я выйду й стану ля айца свайго на полю, ідзе ты будзеш, і пагутару празь цябе айцу свайму, і, што абачу, скажу табе».
4 I гукаў Ёнафан праз Давіда добрае Саўлу, айцу свайму, і сказаў яму: «Хай ня ізгрэша кароль супроці слугі свайго Давіда, бо ён нічым не ізграшыў супроці цябе, і справы ягоныя вельма добрыя табе:
5 Ён паддаваў у небясьпечнасьць душу сваю, і паразіў Пілішчаніна, і СПАДАР учыніў вялікае выбаўленьне ўсяму Ізраелю; ты бачыў і цешыўся; чаму ж ты хочаш ізграшыць супроці нявіннае крыві, каб зрабіць сьмерць Давіду бяз прычыны?»
6 I паслухаў Саўла голасу Ёнафановага, і прысяг Саўла: «Жыў СПАДАР! не памрэць».
7 I гукнуў Ёнафан Давіда, і паведаміў яму Ёнафан усі словы гэтыя, і прывёў Ёнафан Давіда да Саўлы, і ён быў пры ім, як учорах а заўчора.
8 I ўзноў пачалася вайна, і вышаў Давід, і вышаў зь Пілішчанмі, і паразіў іх вялікаю паразаю, і яны ўцяклі ад яго.
9 I быў ліхі дух ад Бога на Саўлу, і ён сядзеў у доме сваім, і дзіда ягоная была ў руццэ ў яго, а Давід граў рукою сваёю.
10 I шукаў Саўла прыбіць Давіда дзідаю да сьцяны, але Давід адхінуўся ад Саўлы, і дзіда выцяла ў сьцяну; Давід жа ўцёк і ўратаваўся тае ночы.
11 І паслаў Саўла слугаў да дому да Давіда, каб сьцерагчы яго й забіць нараніцы. I сказала Давіду Міхала, жонка ягоная, кажучы: «Калі ты не ўратуеш душы свае гэтае ночы, то заўтра будзеш забіты».
12 I ўзяла Міхала абразы, і палажыла іх у ложак, і палажыла падушку з казінае поўсьці на ўзгалоўе, і накрыла адзежаю.
13 I спусьціла Міхала Давіда з акна, і ён пайшоў, і ўцёк, і ўратаваўся.
14 I паслаў Саўла слугаў, узяць Давіда, але сказала: «Ён хворы».
15 I паслаў Саўла слугаў, агледзець Давіда, кажучы: «Прынясіце яго да мяне на пасьцелі, каб забіць яго».
16 I прышлі пасланцы, і вось, у ложку абразы з падушкаю з казінае поўсьці на ўзгалоўю.
17 I Саўла сказаў Міхале: «Чаму ты ашукала мяне і адпусьціла злосьніка майго, каб ён уцёк?» I сказала Міхала Саўлу: «Ён сказаў імне: “Адпусьці мяне, нашто імне забіць цябе?”»
18 I ўцёк Давід, і ўратаваўся, і прышоў да Самуйлы да Рамы, і сказаў яму ўсе, што ўчыніў яму Саўла. I пайшоў ён із Самуйлам, і жылі яны ў Наёфе.
19 I наказалі Саўлу, кажучы: «Вось, Давід у Наёфе ў Раме».
20 I паслаў Саўла слугаў сваіх, узяць Давіда, і абачылі яны груд прарокаў праракаючых, і Самуйла на чале іх, і быў на слутах Саўлавых Дух Божы, і праракалі таксама й яны.
21 Наказалі Саўлу, і ён паслаў іншых пасланцоў, і праракалі таксама й гэтыя. I паслаў Саўла слугаў яшчэ трэйцім наваратам, і праракалі таксама й гэтыя.
22 I пайшоў таксама ён да Рамы, і дайшоў да вялікага вадазбору, каторы ў Сэсе, і папытаўся, кажучы: «Ідзе Самуйла а Давід?» I сказалі: «Вось, у Наёфе ў Раме».
23 I пайшоў ён туды да Наёфу ў Раме, і быў на ім, таксама на ім, Дух Божы, і ён пайшоў, ідучы й праракаючы, пакуль ня прышоў да Наёфу ў Раме.
24 I зьняў ён, таксама ён, адзецьці свае, і праракаў таксама ён перад Самуйлам, і паўшы, быў голы ўвесь тый дзень і ўсю ноч; затым кажуць: «Няго ж і Саўла ў прароках?»

Першая кніга Самуэлява, 19 глава

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.