Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Самуэлява | 29 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I зьберлі Пілішчане ўсі табары свае ўв Афеку; а Ізраелцы разьлягліся ля жарала, каторае ў Ізрэелю.
2 Князі Пілісцкія перайшлі із сотнямі а тысячамі, Давід жа а людзі ягоныя перайшлі ззаду з Ахішам.
3 I сказалі князі Пілісцкія: «Што гэта за Гэбрэі?» I сказаў Ахіш князём Пілісцкім: «Хіба гэта не Давід, слуга Саўлаў, караля Ізраельскага, што быў з імною гэтыя дні і нават гэтыя гады, і я не знайшоў у ім нічога з часу яго адпаду аж дагэтуль».
4 I абурыліся на яго князі Пілісцкія, і сказалі яму князі Пілісцкія: «Зьвярні ты гэтага чалавека, хай ён зьвернецца да свайго места, што ты быў прызначыў, хай ня зыходзе з намі на вайну і хай ня будзе нам праціўнікам на вайне. I чым ён можа ўлашчыць спадара свайго, як не галавамі гэтых мужоў?
5 Ці гэта ня тый Давід, праз каторага адказавалі ў скоках, кажучы: “Саўла забіў тысячы, а Давід — дзесяткі тысячаў”?»
6 I пагукаў Ахіш Давіда, і сказаў яму: «Жыў СПАДАР! ты пасьцівы, і добры ў ваччу маім твой выхад і твой уход з імною ў табару, бо я не знайшоў у цябе ліхога з часу прыходу твайго да мяне аж дагэтуль; але ў вачох князёў ты ня добры.
7 Дык цяпер зьвярніся, і йдзі ў супакою, і ня зробіш ліха ў вачох князёў Пілісцкіх».
8 I Давід сказаў Ахішу: «Але што я зрабіў, і што ты знайшоў у слузе сваім з тога дня, як я быў перад відам тваім аж дагэтуль, чаму б імне ня йсьці й не ваяваць із варагамі спадара свайго, караля?»
9 І адказаў Ахіш, і сказаў Давіду: «Я ведаю, што ты добры ў ваччу маім, як ангіл Божы, але князі Пілісцкія сказалі: «Хай ён ня ўзыходзе з намі на вайну».
10 Дык устань нараніцы ты а слугі спадара твайго, каторыя прышлі з табою; і ўстаньце нараніцы, і вам будзе сьветла і йдзіце».
11 I ўстаў Давід, сам а людзі ягоныя, каб ісьці нараніцы й зьвярнуцца да зямлі Пілісцкае. А Пілішчане ўзышлі да Ізраелю.

Першая кніга Самуэлява, 29 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.