Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Самуэлява | 6 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 І была скрыня СПАДАРОВА ў палёх Пілісцкіх сем месяцаў.
2 I прыгукалі Пілішчане сьвятароў а чараўнікоў, кажучы: «Што нам рабіць із скрыняю СПАДАРОВАЮ? скажыце нам, чым адаслаць нам яе на месца яе».
3 I сказалі: «Калі адсылаеце скрыню Бога Ізраелявага, то не адсылайце яе парожнаю, але зьвярніце яе з аброкам віны; тады вылячыцеся, і стане ведамым вам, за што не адступае ад вас рука Ягоная».
4 I сказалі яны: «Які аброк віны маем мы зьвярнуць Яму?» Тыя сказалі: «Подле ліку князёў Пілісцкіх пяць скулаў залатых і пяць мышаў залатых; бо кара адна да, ўсіх і на князёў нашых.
5 Дык зрабіце хвігуры скулаў сваіх і хвігуры мышаў сваіх, што пустошаць зямлю, і дайце Богу Ізраеляваму славу; можа Ён палягчыць руку Сваю над вамі, і над багамі вашымі, і над зямлёю вашай.
6 I нашто вам каляніць сэрца свае, як закалянілі Ягіпцяне а Фараон сэрца свае? Ці, — як учыніў у іх справы Свае, — яны не адпусьцілі іх, і тыя пайшлі?
7 Дык вазьміце й зрабіце адны цялежкі новыя, і вазьміце дзьве каровы, што кагадзе ацяліліся, на каторыя ня ўзышло йго, і запражыце каровы ў цялежкі, а цяляты іхныя зьвярніце ад іх двору.
8 I вазьміце скрыню СПАДАРОВУ, і пастаноўце яе на цялежкі; а залатыя рэчы, каторыя зьвернеце Яму на аброк віны, пастаноўце ў скрынку з боку яе; і адпусьціце яе, і няхай пойдзе.
9 I глядзіце, калі яна дарогаю граніцы ўзыйдзе да Вефшэмішу, то Ён вялікае гэта ліха зрабіў нам; і калі ж не, то будзем ведаць, што не Ягоная рука зразіла нас, але сталася гэта з намі з прыгоды».
10 I зрабілі тыя мужы гэтак: і ўзялі дзьве каровы, што кагадзе ацяліліся, і запрэглі іх у цялежкі, а цяляты іхныя задзяржалі ў дварэ.
11 I пастанавілі скрыню СПАДАРОВУ на цялежкі, і скрынку, і залатыя мышы, і хвігуры скулаў.
12 I пайшлі проста каровы дарогаю па дарозе да Вефшэмішу; адным гасьцінцам ішлі, ішлі й рыкалі, але не адхіналіся ані направа, алі налева; і князі Пілісцкія йшлі за імі аж да граніцаў Вефшэмішу.
13 I людзі Вефшэмішу жалі пшонку ў даліне, і ўзьнялі вочы свае, і абачылі скрыню СПАДАРОВУ, і ўзрадаваліся, што абачылі.
14 I цялежкі прышлі на поле Ігошуі Вефшэмішаніна, і адзяржаліся там; і быў там вялікі камень, і пасеклі на дровы дзерва цялежкаў, а каровы абраклі на ўсепаленьне СПАДАРУ.
15 А Левіты зьнялі скрыню СПАДАРОВУ й скрынку, што была пры ёй, у каторай залатыя рэчы, і пастанавілі на вялікім тым каменю; і Вефшэмішане абракалі ўсепаленьне й зарэзалі аброкі таго дня СПАДАРУ.
16 I пяцёх князёў Пілісцкіх бачылі, і зьвярнуліся да Екрону.
17 I во гэныя залатыя скулы, каторыя зьвярнулі Пілішчане на аброк віны СПАДАРУ: адна за Ашдод, адна за Ґазу, адна за Ашкелон, адна за Ґаф, адна за Екрон.
18 А залатыя мышы подле ліку ўсіх местаў Пілісцкіх — пяцёх князёў, ад местаў агароджаных аж да адкрытых сёлаў, аж да места вялікага плачу, на каторым пастанавілі скрыню СПАДАРОВУ, і каторае дагэтуль на полю Ігошуі Вефшэмішаніна.
19 I зразіў Ён людзёў Вефшэмішу, бо яны заглядалі ў скрыню СПАДАРОВУ, і забіў зь люду пяцьдзясят тысячаў семдзясят чалавекаў; і плакаў па памерлых люд, бо зразіў СПАДАР люд паразаю вялікаю.
20 I сказалі людзі Вефшэмішу: «Хто можа стаяць перад СПАДАРОМ, гэтым сьвятым Богам? і да кога Ён узыйдзе ад нас?»
21 I паслалі паслоў да жыхараў Кіраф-Еарыму сказаць: «Пілішчане зьвярнулі скрыню СПАДАРОВУ; зайдзіце да нас, узьнясіце яе да сябе».

Першая кніга Самуэлява, 6 глава

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.