Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Самуэлява | 28 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 I было тых дзён, што зьберлі Пілішчане войскі свае на вайну, ваяваць із Ізраелям. I сказаў Ахіш Давіду: «Ведай пэўна, што ты пойдзеш з імною на вайну, ты а мужы твае».
2 I сказаў Давід Ахішу: «З гэтага ты даведаешся, што зробе слуга твой». I сказаў Ахіш Давіду: «За тое пастанаўлю цябе вартаўніком галавы мае на ўсі дні».
3 I памер Самуйла, і плакаў па ім увесь Ізраель, і пахавалі яго ў Раме, у ягоным жа месьце.
Саўла ж выгнаў чараўнікоў а варажбітоў з краю.
4 I зьберліся Пілішчане, і прышлі, і разьлягліся табарам у Шунеме; і зьбер Саўла ўсяго Ізраеля, і разьлягліся табарам у Ґелвоа.
5 I абачыў Саўла табар Пілісцкі, і баяўся, і моцна задрыжэла сэрца ягонае.
6 I папытаўся Саўла ў СПАДАРА; але СПАДАР не адказаў яму ані ў сьне, ані урымам, ані прарокамі.
7 I сказаў Саўла слугам сваім: «Пашукайце імне жонку чараўніцу, і я пайду да яе, і папытаюся ў яе». I адказалі яму слугі ягоныя: «Вось, жонка чараўніца ў Ендору». 8 I прыдаўся іншым Саўла, і адзеў накшыя адзецьці, і пайшоў сам а два чалавекі зь ім, і прышлі яны да жонкі ночы. I сказаў: «Калі ласка, паваражы імне духам, і ўзьвядзі імне, каго я скажу табе».
9 Але жонка адказала яму: «Вось, ты ведаеш, што зрабіў Саўла, як аддаліў ён із краю чараўнікоў а варажбітоў, чаму ж ты ставіш пастку на душу маю, на сьмерць імне?»
10 I прысягнуў ёй Саўла СПАДАРОМ, кажучы: «Жыў СПАДАР! ня будзе бяспраўя табе за гэтую справу».
11 I сказала жонка: «Каго ж узьвесьці табе?» I сказаў ён: «Самуйлу ўзьвядзі імне».
12 I абачыла жонка Самуйлу, і крыкнула вялікім голасам; і сказала жонка Саўлу, кажучы: «Чаму ты ашукаў мяне? Гэта ж ты — Саўла».
13 I сказаў ёй кароль: «Ня бойся; што ж ты бачыш?» I адказала жонка Саўлу: «Бачу багоў, што выходзяць ізь зямлі».
14 «Які выгляд ягоны?» Яна сказала: «Муж стары ўзыходзе, і ён апрануўшыся ў вахілім». I пазнаў Саўла, што гэта Самуйла, і паў відам на зямлю, і пакланіўся.
15 I сказаў Самуйла Саўлу: «Нашто ты трывожыш мяне, каб я ўзышоў?» I адказаў Саўла: «Цяжка імне вельма: Пілішчане ваююць супроці мяне, а Бог адступіў ад мяне й болей не адказуе імне ані прарокамі, ані ў снох; і я выгукаў цябе, каб ты сказаў імне, што імне рабіць».
16 I сказаўСамуйла: «Чаму ж ты пытаешся ў мяне, гэта ж СПАДАР адступіў ад цябе й стаў праціўнікам тваім?
17 Учыніў СПАДАР сабе, як казаў імною: адарваў СПАДАР гаспадарства з рук тваіх і аддаў яго прыяцелю твайму, Давіду.
18 Як ты не паслухаў голасу СПАДАРОВАГА і ня споўніў палу гневу Ягонага на Амаліка, дык СПАДАР і ўчыніў табе гэта сядні.
19 I аддасьць СПАДАР таксама Ізраеля з табою ў рукі Пілішчан; і заўтра ты а сынове твае будзеце з імною, таксама табар Ізраельскі аддасьць СПАДАР у рукі Пілішчан».
20 I пабарзьдзіў Саўла, і ўпаў усім ростам сваім на зямлю, і дужа спалохаўся слоў Самуйлавых; дый сілы ня стала ў яго, бо ён ня еў хлеба ўвесь тый дзень і ўсю ноч.
21 I прышла жонка да Саўлы, і абачыла, што ён вельмі спалохаўся, і сказала яму: «Вось, паслухала нявольніца твая голасу твайго, і паддала жыцьцё свае небясьпечнасьці, і паслухала слоў тваіх, што ты казаў імне.
22 А цяпер паслухай, калі ласка, і ты голасу нявольніцы свае: я пастанаўлю перад табою кавалак хлеба, паеж і пасілішся, як пойдзеш у дарогу».
23 Але ён адмовіўся й сказаў: «Ня буду есьці». I ўмаўлялі яго слугі ягоныя, а таксама жонка; дык ён паслухаў голасу іхнага, і ўстаў ізь зямлі, і сеў на ложак.
24 У жонкі ж было ў доме ўкормленае цялё; і пабарзьдзіла, і зарэзала яго, і, узяўшы мукі, замясіла а сьпякла праснакі.
25 I дабліжыла Саўлу а слугам ягоным, і яны пад’елі, і ўсталі, і пайшлі тае ж ночы.

Першая кніга Самуэлява, 28 глава

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.