Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Самуэлява | 3 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 Але хлапец Самуйла служыў СПАДАРУ перад Ілям; і слова СПАДАРОВА было дарагое тых дзён, не праяўляліся відзені.
2 I было таго дня, як Іль ляжаў на сваім месцу, — і вочы ягоныя пачалі цямнець, ён ня змог бачыць, —
3 I сьветач Божы яшчэ ня згас, і Самуйла ляжаў у сьвятыні СПАДАРОВАЙ, ідзе скрыня Божая.
4 I загукаў СПАДАР да Самуйлы і сказаў ён: «Вось я!»
5 I пабег да Іля, і сказаў: «Вось Я! бо ты гукаў мяне». А тый сказаў: «Я ня гукаў цябе; зьвярніся, ляж»; і ён пайшоў і лёг.
6 I далей яшчэ гукаў СПАДАР Самуйлу. I ўстаў Самуйла, і пайшоў да Іля, і сказаў: «Вось я! бо ты гукаў мяне». Але тый сказаў: «Я ня гукаў цябе, сыну мой; зьвярніся, ляж».
7 Гэта было перш, чымся Самуйла пазнаў СПАДАРА, і перш, чымся аб’явілася яму слова СПАДАРОВА.
8 I далей СПАДАР гукаў Самуйлу трэйцім наваратам. I ён устаў, і пайшоў да Іля, і сказаў: «Вось, я! бо ты гукаў мяне». I сьцяміў Іль, што СПАДАР гукае хлапца.
9 I сказаў Іль Самуйлу: «Пайдзі, ляж, і як будзе гукаць цябе, то ты скажы: “Кажы, СПАДАРУ, бо чуе слуга Твой”». I пайшоў Самуйла, і лёг на месцу сваім.
10 I прышоў СПАДАР, і стаў, і загукаў, як тый а другі раз: «Самуйле, Самуйле!» I сказаў Самуйла: «Кажы, бо чуе слуга Твой».
11 I сказаў СПАДАР Самуйлу: «Гля, Я зраблю справу ў Ізраелю, што хто пачуе, у тога зазьвініць у вабодвых вухах.
12 Таго дня Я споўню над Ілям усе тое, што Я казаў дому ягонаму; Я пачну й скончу.
13 Я сказаў яму, што Я засуджу дом ягоны на векі за тое бяспраўе, што ён ведаў, як сыны ягоныя ўлегцы мелі сабе, і не казьнерыў іх.
14 I затым Я прысяг дому Ілеваму, што бяспраўе дому Ілевага не адзяржыць ласкіўчыненьня аброкамі ані хлебнымі аброкамі на векі».
15 I ляжаў Самуйла да раньня, і адчыніў дзьверы дому СПАДАРОВАГА; але Самуйла баяўся азнайміць відзень гэтую Ілю.
16 I пагукаў Іль Самуйлу, і сказаў: «Сыну мой Самуйле!» Тый сказаў: «Вось я!»
17 I сказаў: «Што за слова, што сказаў Ён табе? не таі ж ад мяне; так хай зробе табе Бог, і так хай павяліча, калі ты затоіш ад мяне слова з усёга слова, што Ён гукаў табе».
18 I сказаў яму Самуйла ўсі словы, і не затаіў ад яго. I сказаў: «Ён — СПАДАР; што добрае ў ваччу Ягоным, няхай учыне».
19 I рос Самуйла, і СПАДАР быў ізь ім; і не звалілася ні воднага із слоў Ягоных далоў.
20 I пазнаў увесь Ізраель ад Дану аж да Веер-Шэвы, што Самуйла верны прарока СПАДАРОЎ.
21 I СПАДАР зьявіўся ў Шыле, бо аб’яўляўся Бог Самуйлу ў Шыле словам СПАДАРОВЫМ.

Першая кніга Самуэлява, 3 глава

ПОМОЧЬ НАМ В РАЗВИТИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.