Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


Езэкіеля | 19 глава

Пераклад Яна Станкевіча


1 «А ты загаласі па князёх ізраелявых
2 І скажы: “Што за лявіца маці твая меж лявоў! Цікавала меж маладых лявоў, гадавала левяняты свае.
3 І выгадавала аднаго зь левянят сваіх; ён стаў маладым лявом і наўчыўся разрываць здабытак, жэр людзёў.
4 І пачулі празь яго народы; злавілі яго ў яму сваю й завялі яго на ланцугох да зямлі Ягіпецкае.
5 Цяпер, як яна абачыла, што яна спадзявалася, але спадзева ейная загінула, яна ўзяла другога зь левянят сваіх і зрабіла яго маладым лявом.
6 І хадзіў меж лявоў, стаў маладым лявом і наўчыўся разрываць здабытак, жэр людзёў.
7 І ён пазнаў пустыя палацы іхныя, і месты іхныя пустошыў; і зямля была напалохана, і поўная яго ад гуку равеньня ягонага.
8 Тады народы з акалічных краінаў сталі супроці яго й расьцягнулі сець сваю на яго, злавілі яго ў яму сваю.
9 І пасадзілі яго ў клетку на крук, і завялі яго да караля Бабілёнскага; прывялі яго да гарадоў, каб наперад гуку ягонага ня было чуваць на горах Ізраелявых.
10 Маці твая, падобна да цябе, як вінная розка, пасаджаная ля вады, плодная а рассахатая ад множасьці вады.
11 І яна мела моцныя галіны на ськіпетры валадаром, і пень яе ўзьняўся меж таўстых галузаў; і яна выдавалася вышынёю з множасьці гукаў сваіх.
12 Але ў гневе яна была вырвана, кінена далоў на зямлю, і ўсходні вецер высушыў плады яе, моцныя галіны яе адламіліся а ссохлі, цяпло пажэрла іх.
13 І цяпер яна перасаджана на пустыню, у зямлю сухую а ўсьмяглую.
14 І вышла цяпло з розкі гальля ейнага, пажэрла плады ейныя, так што няма моцнае розкі на ськіпетру ўлады”». Гэта — галашэньне, і будзе на галашэньне.

Кніга прарокі Езэкіеля, 19 глава

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.