1 СПАДАР гаспадарствуе; вяліччам Ён апрануўшыся; СПАДАР апрануўся, сілаю паперазаўся; нават умацаваў сьвет, каб не пахіснуўся.
2 Пасад Твой устаноўлены здаўна; Ты — спрадвечны.
3 Падняліся цур’і, СПАДАРУ, цур’і паднялі гук свой, цур’і паднялі хвалі свае.
4 За шум шмат водаў, за моцныя запыны морскія дужшы на вышыні СПАДАР.
5 Сьветчаньні Твае вельма верныя. Дому Твайму належа сьвятасьць, СПАДАРУ, на даўгія дні.
Псалтыр, псалом 92