Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. З прыгоды сьмерці Лабена. Псальма Давідава.
2 Выхваляю СПАДАРА ўсім сэрцам сваім, вылічу ўсі чудосы Твае.
3 Радавацца а весяліцца буду ў Табе, буду апяваць імя Твае, Навышні.
4 Як абернуцца непрыяцелі мае назад, яны спаткнуцца а загінуць ад віду Твайго;
5 Бо Ты спраўляў Мой суд а Мой рассудак; Ты сядзеў на пасадзе, судзьдзя справядлівы.
6 Ты зганіў народы, зьнішчыў нягоднага, выцер імя іхнае на векі а векі.
7 О непрыяцелю! скончыліся спустошаньні на векі, ты месты выкараніў, памятка іхная зьгінула зь імі.
8 Але СПАДАР на векі сядзіць, Ён устанавіў да суду пасад Свой,
9 I Ён судзе сьвет у справядлівасьці, судзе люды ў шчырасьці.
10 I будзе СПАДАР уцёкам уцісьненаму, у поры ўціску.
11 I будуць спадзявацца на Цябе знаючыя імя Твае, бо Ты не пакідаеш шукаючых Цябе, СПАДАРУ.
12 Пейце СПАДАРУ, на Сыёне жывучаму, азнаймляйце меж людаў учынкі Ягоныя;
13 Бо Ён імсьціць за кроў, помны, не забываецца галашэньня ўцісьненых.
14 Зьмілуйся над імною. СПАДАРУ! глянь на цярпеньні мае ад ненавідзячых мяне, Ты, Каторы ўзьнімаеш мяне ад брамаў сьмерці,
15 Каб я вылічыў усі хвалы Твае ў брамах дачкі Сыёну; буду цешыцца ў спасеньню Тваім.
16 Занурыліся народы ў яму, каторую выкапалі; у сець тую, што схавалі яны, лучыла нага іхная.
17 СПАДАР пазнаны. Ён учыніў суд; у работу рук сваіх заблытаўся нягодны. Размышленьне. Сэля.
18 Зьвернуцца нягодныя да шэолю, усі народы, што забываюцца Бога;
19 Бо не назаўсёды забыты будзе ўбогі, і надзея бедных не загіне на векі.
20 Паўстань, СПАДАРУ! няхай ня дужэе людзіна, няхай народы правуюцца перад відам Тваім.
21 Напусьці, СПАДАРУ, страх на іх; хай знаюць народы, што яны людзі. Сэля.
22 Чаму, СПАДАРУ, стаіш воддаль, хаваешся ў часох уціску?
23 З пыхі нягодны перасьлядуе беднага; няхай яны будуць злоўлены ў хітрыкі, каторыя самы выдумалі;
24 Бо хваліцца нягоднік жадою душы свае і прагавітата дабраславе, а СПАДАРА ўлегцы мае.
25 Нягодны ў пысе сваёй ня шукае. «Няма Бога», — вось усі замеры ягоныя.
26 У кажным часе дарогі ягоныя смутныя; высокія суды Твае ад яго; усіх уцісканьнікаў сваіх ён не шманае;
27 Кажа ў сэрцу сваім: «Не пахіснуся; з пакаленьня ў пакаленьне ня стрэну нядолі».
28 Кляцьбы, ізрадлівасьці а ўціску рот ягоны поўны; пад языком ягоным крыўда а ашука.
29 Сядзіць у засадзе ў сёлах; у патайных месцах забівае нявіннага; вочы ягоныя падглядаюць гаротнага;
30 Цікуе ў патайным месцу, як леў у логве; цікуе, схапіць беднага; хапае беднага, цягне да сеці свае;
31 Зьгінаецца, прылягае, і падаюць ад моцы ягонае гаротныя.
32 Кажа ў сэрцу сваім: «Забыўся Бог, схаваў від Свой, не абача ніколі».
33 Паўстань, СПАДАРУ, Божа, узьнімі руку Сваю, не забудзься бедных.
34 Нашто нягодны ўлегцы мае Бога, кажучы ў сэрцу сваім: «Ты ня сочыш?»
35 Ты бачыў, бо Ты зацямляеш крыўду а ўціск, каб адплаціць рукою Сваёй. На Цябе здаецца гаротны; сіраце Ты быў памачнік.
36 Зламі плячо нягодніку а ліхадзею; датуль шукай нягоднасьці, пакуль ня знойдзеш ніякае.
37 СПАДАР — кароль на векі а векі, зьгінуць народы ізь зямлі Ягонае.
38 Жаданьне лагодных Ты пачуеш, СПАДАРУ, прыгатуеш сэрцы іх; Ты нахінеш вуха Свае,
39 Каб даць суд сіраце а ўцісьненаму, каб наперад не пасьмеў палохаць людзіну на зямлі.

Псалтыр, псалом 9

НАМ НУЖНА ТВОЯ ПОМОЩЬ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.