Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Песьня. Псальма сыноў Корыных. Кіраўніку хору. На Махалаф леанот. Навука Гэмана Езрагіта.
2 СПАДАРУ, Божа спасеньня майго! удзень я галашу, ночы я перад Табою.
3 Няхай прыйдзе да Цябе малітва мая, нахіні вуха Свае да галашэньня майго;
4 Бо насыцілася немарасьцьмі душа мая, і жыцьцё мае бліжыцца да шэолю.
5 Мяне мелі за аднаго із зыходзячых да долу; я стаўся, як людзіна бязь сілы.
6 Памеж мертвых я апрычаны, як забітыя, лежачыя ў гробе, праз каторых Ты ўжо не ўспамінаеш, і каторыя ад рукі Твае адцятыя.
7 Ты палажыў мяне да найніжшага долу, у цемнь, у глыбіню.
8 На мяне ўзложаны гнеў Твой, і ўсімі запынамі Сваімі Ты паменшыў мяне. Сэля.
9 Ты здаліў знаёмых маіх ад мяне, зрабіў мяне агідным ім, замкнёным, і я не магу выйсьці.
10 Вока мае высілілася зь немарасьці; гукаю да Цябе, СПАДАРУ, увесь дзень, выцягаю да Цябе далоні свае.
11 Ціж над мертвымі Ты ўчыніш чуда? Ціж сьцені ўстануць славіць Цябе?
12 Ціж будзе азнаймлена ў гробе ласка Твая і вернасьць Твая ў месцу зьнішчэньня?
13 Ціж пазнаюць чуда Твае ў цямноце і справядлівасьць Тваю ў зямлі забыцьця?
14 Але я да Цябе, СПАДАРУ, гукаю, і нараніцы пярэйме Цябе малітва мая.
15 Нашто, СПАДАРУ, адкідаеш душу маю і хаваеш від Свой ад мяне?
16 Убогі я й таю з маладосьці; нясу жахі Твае, сумляюся.
17 Перазь мяне прайшлі гневы твае; жахі Твае нішчаць мяне;
18 Абступаюць мяне, як вада, увесь дзень, разам яны акружаюць мяне.
19 Ты аддаліў ад мяне любячага а прыяцеля; знаёмыя мае — цямнота.

Псалтыр, псалом 87

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.