Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. На Ґіфскай музыцкай снадзі. Сыноў Корыных. Псальма.
2 Якія любовыя сялібы Твае, СПАДАРУ войскаў!
3 Стамавалася і нават млее душа мая на панадворках СПАДАРОВЫХ; сэрца мае а цела мае пяюць да Бога жывога.
4 Гэта ж птушка знаходзе дом, і ластаўка гняздо сабе, у каторым выводзе птушаняты свае, нават у ваброчніках Тваіх, СПАДАРУ войскаў, Каролю мой а Божа мой!
5 Шчасьлівыя жывучыя ў доме Тваім: яны яшчэ будуць выхваляць Цябе. Сэля.
6 Шчасьлівы чалавек, каторага сіла ў Табе, і сьцежкі Твае ў сэрцу іхным.
7 Праходзячыя даліною плачу абарачаюць яе ў жарало; таксама дабраславенствамі яна пакрыта, як раньнім дажджом;
8 Ходзяць ад сілы да сілы, кажны паказуецца перад Богам на Сыёне.
9 СПАДАРУ, Божа войскаў! пачуй малітву маю, нахіні вуха, Божа Якаваў. Сэля.
10 Шчыце наш, глянь, Божа, а прыгледзься да віду памазанца Свайго;
11 Бо лепш дзень у панадворках Тваіх, як тысяча ў іншых. Валей буду сядзець у парозе дому Бога Свайго, чымся жыць у буданох нягоднасьці.
12 Бо сонца а шчыт СПАДАР Бог, СПАДАР даець ласку а чэсьць, не адмаўляе дабра тым, што ходзяць пасьціва.
13 СПАДАРУ войскаў! дабраславёны чалавек, што спадзяецца на Цябе.

Псалтыр, псалом 83

ПОДДЕРЖИТЕ НАШ ПРОЕКТ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.