Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Кіраўніку хору. На Шошанім Едуф. Псальма Асафова.
2 Пастыру Ізраеляў! уважай; Ты, што водзіш, як статак, Язэпа, седзячы меж Херуваў, зьзяй.
3 Перад Яхрэмам а Веняміном а Манасом пабудзі магутнасьць Сваю й прыйдзі спасьці нас.
4 Божа, зьвярні нас; хай зьзяе від Твой, і будзем спасёны!
5 СПАДАРУ, Божа войскаў! пакуль будзе курэць гнеў Твой на малітву люду Свайго?
6 Ты жывіў іх хлебам сьлёзным і даваў ім сьлёзы піць утрая больш.
7 Ты пастанавіў нас на зваду суседзям нашым, і непрыяцелі нашы сьмяюцца мяжсобку.
8 Божа войскаў! зьвярні нас; хай зьзяе від Твой, і будзем спасёны;
9 Ты перанёс віно зь Ягіпту, выгнаў народы й пасадзіў яго;
10 Ты ачысьціў месца перад ім і зрабіў, каб глыбака ўкаранілася і напоўніла зямлю.
11 Горы пакрыліся яго сьценям, і гольле яго, як кедры Божыя;
12 Яно пусьціла гольле аж да мора і аж да Ракі пагоны свае.
13 Нашто зламіў Ты агарожу яго, так што ўсі праходзячыя ўздоўж дарогі ірвуць плады яго?
14 Лесавы дзік пустоша яго, ідзікая жывёла ў полю жывіцца ім.
15 Божа войскаў! зьвярні ж, глянь ізь нябёс і бач, даведайся да гэтага віна,
16 I ахарані тое, што пасадзіла правіца Твая, і пагон, што Ты ўмацаваў Сабе.
17 Спалена яно цяплом, сьцята яно; няхай яны загінуць ад вайцяньня віду Твайго!
18 Але няхай рука Твая будзе над мужам правіцы Твае, на сыну людзкім, каторага Ты ўмацаваў Сабе.
19 Тады мы ніколі не адступім ад Цябе; ажывіш нас, і імя Твае будзем гукаць.
20 Зьвярні нас, СПАДАРУ, Божа войскаў! Зьнярні нас, хай зьзяе від Твой, і будзем спасёны.

Псалтыр, псалом 79

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.