Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Салямонава. Божа, суды Свае дай каралю і справядлівасьць Сваю каралевічу.
2 Няхай судзе люд Твой у справядлівасьці і ўбогіх Тваіх судам.
3 Няхай горы даюць супакой люду і ўзгоркі — справядлівасьць.
4 Няхай ён судзе ўбогіх люду, вывальняе дзеці бедных і мяжджуле ўцісканьніка!
5 I будуць баяцца Цябе, пакуль сонца а пакуль месяц, з роду да роду.
6 Ён зыйдзе, як дождж просьле касьбы, як каплі навадняючыя зямлю.
7 Заквіціць за дзён ягоных справядлівы і шмат супакою, пакуль будзе месяц.
8 I будзе мець дзяржаву ад мора аж да мора і ад Ракі аж да канцоў зямлі.
9 Перад відам ягоным уклякнуць жыхары пустыняў, і злосьнікі ягоныя будуць лізаць пыл.
10 Каралі Таршышу а абтокаў дадуць дань, каралі Шэвы а Сэвы дабліжаць дар.
11 I паклоняцца яму ўсі каралі, усі народы будуць служыць яму;
12 Бо ён вывальне беднага, як тый гукае, убогага, памагатыра нямаючага.
13 Ён будзе мець жаласьць над галечаю а бедным і душы бедных уратуе;
14 Ад уціску а ўсілства адкупляе душы іх, і дарагая кроў іхная ў ваччу ягоным.
15 Будзе жыць, і дадуць яму із золата Шэвы, і будуць маліцца за яго кажначасна, увесь дзень дабраславіць яго.
16 Будзе множасьць збожжа на зямлі, на вярхох гор; будзе хвалявацца, як лес Лібану, садавіна яго, і заквітуць у местах людзі, як кветкі на зямлі.
17 Будзе імя ягонае на векі, перад сонцам будзе трываць імя ягонае. I дабраславяцца ім усі народы, будуць зваць яго шчасьлівым.
18 Дабраславёны СПАДАР Бог, Бог Ізраеляў, Каторы адзін чыніш чудосныя рэчы.
19 I дабраславёнае імя сьці Ягонае на векі; няхай напоўне чэсьць Ягоная ўсю зямлю! Амін а Амін!
20 Скончаны малітвы Давіда Есянка.

Псалтыр, псалом 71

ТВОЯ ЛЕПТА В СЛУЖЕНИИ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.