Библия тека

Собрание переводов Библии, толкований, комментариев, словарей.


1 Шыґаён Давідаў, каторы ён пяяў СПАДАРУ ўзглядам Куша Веняміняніна.
2 СПАДАРУ, Божа мой! у Табе я хаваюся; выбаў мяне ад усіх перасьледаваньнікаў маіх і вывальні мяне,
3 Каб ня ірваў, бы леў, душы мае, разрываў, і няма ратаваньніка.
4 СПАДАРУ, Божа мой! калі зрабіў я гэта, малі ё бяспраўе ў руках маіх,
5 Калі я плаціў ліхам зычліваму свайму альбо глабаў уцісканьніка свайго бяз дай прычыны, —
6 Хай жанець непрыяцель душу маю, і дажанець мяне, і хай утопча ў зямлю жыцьцё мае, і хай аселе славу маю ў пыле. Сэля.
7 Паўстань, СПАДАРУ, у гневе Сваім, узьніміся супроці злосьці непрыяцеляў маіх, прачхніся дзеля мяне на суд, прызначаны табою.
8 I збор людаў абступе Цябе, і над ім на вышыню зьвярніся.
9 СПАДАР судзе люды. Судзі мяне, СПАДАРУ, подле справядлівасьці мае й подле нявіннасьці, што ў імне.
10 Няхай жа скончыцца злосьць нягодных, але ўмацуй справядлівага, Ты, Каторы прабуеш сэрца й ныркі, Божа справядлівы!
11 Спадзева мая на Бога, Каторы выбаўляе шчырых сэрцам.
12 Бог — судзьдзя справядлівы, і Бог абураецца кажны дзень,
13 Калі хто не наварачаецца. Бог найстра Свой меч, лук Свой Ён напінае а гатуе;
14 I яму прыгатаваў снадзі сьмерці, стрэлы перасьледаваньнікам Сваім робе.
15 Вось, ён пачынае ліха, і цяжарны крыўдаю, і родзе ману.
16 Яму капаў, і выкапаў яе, і ўваліўся ў дол, каторы зрабіў.
17 Хай абернецца злосьць ягоная на галаву ягоную, і на цемя ягонае глабаньне ягонае хай зыйдзе.
18 Я слаўлю СПАДАРА подле справядлівасьці Ягонае і пяю імені СПАДАРА Навышняга.

Псалтыр, псалом 7

СТАНЬТЕ ЧАСТЬЮ КОМАНДЫ

Получили пользу? Поделись ссылкой!


Напоминаем, что номер стиха — это ссылка на сравнение переводов!


© 2016−2024, сделано с любовью для любящих и ищущих Бога.