1 Кіраўніку хору. На Шушан-Едуф. Пісань Давідава, да навукі,
2 Як ён ваяваў із Сыраю Месопотамскаю а із Сыраю Цоўскаю, і зьвярнуўся Ёаў, і пабіў Едома ў даліне Салонай двананцаць тысячаў.
3 Божа! Ты пакінуў нас, зламіў нас, Ты загневаўся; зьвярніся да нас.
4 Ты патрос зямлю, раськяпіў яе: уздараві яе шчэліны, бо яна хістаецца.
5 Ты паказаў цяжкасьці люду Свайму, Ты напаіў нас віном дурнячым.
6 Тым, што баяцца Цябе, Ты даў харугаў, каб паднялі яе дзеля праўдзівасьці (Сэля),
7 Каб вывальніліся любовыя твае. Памажы правіцаю Сваёю і адкажы нам!
8 Бог казаў у сьвятасьці Сваёй: «Узрадуюся, падзялю Шыхем і даліну Сукофскую памераю.
9 Ґілеад Мой, і Манас Мой, і Яхрэм сіла галавы Мае, Юда правадаўца Мой,
10 Моаў мыйніца Мая, на Едома кіну бот Свой. Над Пілістаю буду гукаць».
11 Хто ўвядзець мяне ў умацаванае места? хто завядзець мяне аж да Едому?
12 Ці ня ты, Божа, пакінуў нас, і ня выходзіш, Божа, у войсках нашых?
13 Падай нам памогу супроці ворага, бо дарма людзкі ратунак.
14 У Богу і мы будзем дзеяць адважна, Ён патопча варагоў нашых.
Псалтыр, псалом 59