1 Кіраўніку хору. Навука Давідава.
2 Як прышоў Доіґ Едомлянін, і наказаў Саўлу, і сказаў яму: «Давід прышоў да дому Агімелехавага».
3 Чаго ты хвалішся ліхам, дужасіле? ласка Божая ўвесь дзень.
4 Нягоднасьць выдумляе язык твой; як войстрая брытва, робе ашуку.
5 Ты палюбіў ліха болей за дабро і ману болей, чымся гукаць справядлівасьць. Сэля.
6 Ты палюбіў усі словы кусьлівыя, ашукны языча!
7 Але Бог зломе цябе назаўсёды, Ён адатнець і вырве цябе з будану і карэнь твой ізь зямлі жывых. Сэля.
8 I абачаць справядлівыя, і збаяцца, і пасьмяюцца зь яго:
9 «Во чалавек, што не замеў Бога за горад свой, але спадзяецца на множасьць багацьця свайго й мацуецца ў нягоднасьці сваёй».
10 Але я, як зялёнае аліўнае дзерва ў доме Божым, спадзяюся на ласку Божую на векі а векі.
11 Я буду дзякаваць Табе вечна, бо Ты ўчыніў гэта. Я буду спадзявацца на імя Твае, бо яно добрае ў дабрачэсьлівых.
Псалтыр, псалом 51